Надвор’е ў Гродне ў выходныя: амаль без ападкаў, ветрана, +14…+19ºС
Надыходзячыя выходныя маюць быць тыповымі для першай паловы верасня: яшчэ адносна цёлымі і сухімі, камфортнымі для людзей, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.
Надыходзячыя выходныя маюць быць тыповымі для першай паловы верасня: яшчэ адносна цёлымі і сухімі, камфортнымі для людзей, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.
Намёты прадпрыемстваў, прадукты харчавання ды персанал у нацыянальных строях расцягнуліся уздоўж алеі да стадыёну “Нёман” ды ўнутры сапртовага комплексу. На выставе-кірмашы гэтым разам прадстаўлены шырокі спектр тавараў ды паслуг: ад дробнай сувенірнай прадукцыі і вырабаў народных майстроў да сельскагаспадарчай тэхнікі і будаўнічых матэрыялаў.
Не замкам адзіным – так можна ахарактарызываць адметнасці чарговага раёна ў межах нашага праекта. Непадалёк ад адной з самых вядомых “візітовак” Беларусі знаходзіцца шмат таямнічых і малавядомых помнікаў гісторыі. Вітаем у Карэліцкім раёне!
Такім гэты горад многія з вас не бачылі. Гэта незабыўнае відовішча: места за лічаныя хвіліны завалаквае густы і вільготны туман. У гэты момант успамінаюцца кадры з камп’ютарнай гульні і фільма жахаў “Сайлент Хіл”. Глядзіце фотагісторыю “Салідарнасці”.
Лясное балота ў Гродзенскім раёне каля дачнага пасёлка Мігава – месца небяспечнае, але вартае таго, каб яго пабачыць.
Беласток працягвае рабіць актыўныя захады, каб завабіць да сябе на закупы яшчэ большую колькасць беларусаў: Outlet Białystok запускае бясплатны аўтобус, які будзе адпраўляцца кожную суботу на закупы па маршруце Гродна – Outlet Białystok. Аўтобус ідзе па раскладу і не стаіць у чарзе на мяжы.
ААТ “Лідскае піва” запусціла новы піваварны цэх, абсталяваны па найноўшых тэхналогіях. Яго рэканструкцыя вялася ў два этапы: было цалкам мадэрнізавана аддзяленне водападрыхтоўкі, з нуля пабудавана варніца.
На гарадзішчы XVI — XVII стст., якое ў 2013 годзе стала археалагічнай сенсацыяй, працягваюцца працы.
У вёсцы Грабнікі ля Навагрудка працягваецца будаўніцтва ветрапарка, паведамілі ў “Гроднаэнерга”. Фундаменты першага з ветракоў, парадкавы №2, залілі 3 верасня. А 15 верасня цягам 12 гадзін няспынна бетанавалі фундамент пад вятрак №6.
Кожную суботу з Гродна ў Outlet Białystok будзе адпраўляцца бясплатны аўтобус, арганізаваны польскім бокам. Кампанія, якая займаецца браніраваннем месцаў на рэйсы, абяцала, што яны не толькі будуць бясплатнымі, але кліенты тураў таксама не будуць стаяць у чарзе на мяжы. На гэтую навіну адрэагавалі памежнікі: у ДПК арганізатараў тураў просяць не ўводзіць беларусаў у зман.