Калегі не вераць у самагубства Гуменюка

|

“Ішоў мэтанакіравана. Нешта здарылася ў яго, тым больш ён БНФавец…” – каментуюць тым часам на вахце інтэрната.

Абрушэнне аўтавышкі на будпляцоўцы. Адзін загінуў, двое ў шпіталі

|

На тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі па вуліцы Дзяржынскага ў Гродне, дзе ідзе дэмантаж старых будынкаў, перакулілася аўтавышка. У гэты час ў яе люльцы, што працавала на вышыні прыкладна сямі метраў, знаходзілася тры чалавекі.

Дзе шукаць “канцы” Шчучынскай мясной гісторыі ?

|

У снежні з’явілася інфармацыя пра захворванне на трыхінелез гарадзенскіх і шчучынскіх паляўнічых. Пацярпелыя сцвярджалі, што заражанае мяса праходзіла ветэрынарны кантроль.

З-за аварыі палова Гродна засталася без цяпла

Сёння раніцай палова Гродна засталася без ацяплення. Халоднымі былі батарэі ў кватэрах у цэнтры, замярзаў Фолюш і раён вуліц Кляцкова і Кабяка.

Жыхары вуліцы Татарскай эвакуаваныя ў сувязі з прарывам трубы з гарачай вадой.

Гарадзеншчыну заносіць снегам

|

Завіруха, якая стварыла столькі клопатаў гарадзенцам у суботу і нядзелю, адступаць не збіраецца. Разам з тым, сітуацыя на Гарадзеншчыне куды лепшая, чым у цэнтры і на ўсходзе краіны.

У драмтэатры гасілі елку

У будынку гарадзенскага драматычнага тэатра 12 снежня прайшлі вучэнні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Што рабіць, калі гудзе сірэна

|

Днямі па ўсім Гродне зараўлі сірэны, – чарговы раз правяралі апаратуру сістэмы апавяшчэння грамадзянскай абароны.

Канфіскаваныя на мяжы альбомы “Прэс-фота Беларусі” будуць знішчаныя

|

Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва Ашмянскай мытні адносна канфіскаванага ў сярэдзіне лістапада  41 асобніка выдання, паведаміла  gazetaby.com .

Абарваны тралейбусны провад падпаліў грузавы аўтафургон на вуліцы Астроўскага

|

Надзвычайнае здарэнне сёння раніцай паралізавала тралейбусны рух на вул. Астроўскага.

Большасць з загінулых на Гарадзеншчыне дзяцей – патанулі

|

З-за знешніх фактараў у Гродзенскай вобласці загінулі 19 дзяцей.

У спісе тыя, што патанулі, скончылі жыццё самагубствам, загінулі на пажарах і ў выніку няшчасных выпадкаў у першыя 9 месяцаў года.