3D-аніматар з Гродна стварае віртуальную рэканструкцыю Навагрудскага замка
Спецыяліст па камп’ютарнай анімацыі Алег Мініч, які зараз жыве ў Германіі, пачаў ствараць 3D-мадэль замка ў Навагрудку, заснаваную на гіпотэзах Міхася Ткачова і малюнках Віктара Сташчанюка. Як кажа сам аўтар, гэта пакуль што толькі чарнавыя рэндары, а да паўнавартаснай мадэлі, па якой можна было б паблукаць і паразглядаць з розных бакоў, яшчэ шмат працы.