У Любчы мясцовы жыхар збіў двух валанцёраў, якія прыехалі аднаўляць замак

|

Валанцёры з Брэста і Калінкавіч увечары пасла працы на замку вярталіся на часовае месцах жыхарства ў Любчы ды сустрэлі па дарозе 20-гадовага хлопца з вёскі Галынь Навагрудскага раёна. Ён паспрабаваў патлумачыць ім, што мясцовыя жыхары ў пасёлку важней за прыезджых, а каб словы гучалі больш пераканаўча, ён выкарыстаў фізічную сілу, паведамілі ў прэс-службе гарадзенскай міліцыі.

Из-за инцидента на БелАЭС Литва вручила ноту и попросила помощи у Брюсселя

|

Урад Літвы ў чацвер уручыў беларускаму дыпламату ноту ў сувязі з з інцыдэнтам на будаўніцтве Беларускай АЭС у Астраўцы і звярнуўся ў Брусэль з просьбай да Еўрасаюза аб садзейнічанні, перадае Delfi.lt.

Вялікае Княства на двух гектарах. У Ашмянскім раёне паўстане парк мініяцюрных замкаў

Упершыню ў Беларусі ствараецца парк мініяцюрных старажытных замкаў. Як з дапамогай 3-D тэхналогій аднавіць помнікі архітэктуры эпохі ВКЛ? Госцем перадачы на “Радыё Свабода” — старшыня фонду “Краіна замкаў”, ініцыятар праекту Алесь Варыкіш.

У Польшчы ўвялі абавязковую рэгістрацыю сім-карт

|

Новы польскі закон пра антытэрарыстычныя дзеянні абавязвае аператараў мабільнай сувязі ідэнтыфікаваць абанентаў. Таму з 25 ліпеня 2016 года больш немагчыма актываваць новыя сім-карты, не паведаміўшы раней аператару свае пашпартныя дадзеныя. Ужо набытыя сімкі будуць актыўныя да 31 студзеня 2017 года, потым, каб імі карыстацца, таксама трэба будзе паведаміць свае дадзеныя.

На Гарадзеншчыне павялічылася колькасць захварэўшых пасля ўкусу кляшчоў

|

За першае паўгоддзе 2016 г. колькасць зваротаў з укусамі кляшчоў у Гродзенскай вобласці ўзрасла на 42% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 г. і склала 3777 чалавек, у тым ліку 1235 дзяцей да 17 гадоў (у 2015 годзе – 2657 чалавек, у тым ліку 928 дзяцей). Хваробай Лайма за гэты перыяд захварэла 38 чалавек (за першае паўгоддзе 2015 г. – 30), клешчавым энцэфалітам – 10 чалавек (за першае паўгоддзе 2015 г. – 6), паведамілі ў Гродзенскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Auchan на Гэтманьскай у Беластоку павялічыцца – будаўніцтва ўжо пачалося

|

Гандлёвая галерэя Auchan Hetmańska, якая адкрылася ў 2008 годзе, пашыраецца. У выніку будаўніцтва, якое вядзецца ў заходняй частцы цэнтра, плошча павялічыцца да 25 тыс кв.м., а колькасць крамаў дасягне 60, піша poranny.pl.

Ратавальнікі ствараюць у Лідзе інавацыйны “Цэнтр бяспекі”

|

Будынак былога пажарнага дэпо ў Лідзе неўзабаве ператворыцца ў абласны “Цэнтр бяспекі” з інтэрактыўнымі квэстамі, сімулятарамі надзвычайных становішчаў і камп’ютарнымі гульнямі-тэстамі. Кіраўнік Гродзенскага аддзялення МНС Сяргей Шпарло паведаміў, што будынак прайшоў рэканструкцыю, гатова ўся праектная дакументацыя, а ўвосень чакаеццца ўвод у дзеянне першай часткі адукацыйнага комплекса.

Сонечная электрастанцыя на 2,5 МВт пачала працу ў Шчучынскім раёне

Новая сонечная электрастанцыя размясцілася на тэрыторыі былога ваеннага аэрадрома пад Шчучынам. Узводзіла яе ТАА “ЛогАл-Энерга”, аб’ём інвестыцый склаў каля 50 млрд (недамінаваных) рублёў, паведамляе БелТА.

Гарадзенская моладзь адправілася на цягніку на Сусветныя Дні Моладзі ў Кракаве

|

Група з 313 пілігрымаў, пераважна грамадзян Беларусі, а таксама некалькі чалавек з Нігерыі, Літвы, Расіі і Украіны, 20 ліпеня перасякла мяжу ў Кузніцы і на адмысловым цягніку накіравалася ў Кракаў на Сусветныя Дні Моладзі, паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Польскай мытнай службы Катажына Здановіч.

“Цікавая траса і файная музыка”. Веламарафон “Суседзі” – не толькі спорт

|

Веламарафон “Суседзі-2016”, што праходзіў 16 ліпеня, сабраў аматараў ровара не толькі дзеля спартыўных вынікаў. Многія прыязджалі сюды не першы раз, з сем’ямі, каб пабавіць час на прыродзе і сустрэцца з сябрамі-раварыстамі. Сёлетні марафон прапанаваў праверыць не толькі свае сілы на дыстанцыі, але і ўдачу. Пасля сканчэння марафона сярод удзельнікаў правялі латарэю, дзе галоўным прызам быў ровар. А музыка гучала над Аўгустоўскім каналам цэлы дзень.