У Кузніцы затрымалі беларуса з кантрабандай лекаў для скаціны

|

Амаль 100 шпрыцоў з ветэрынарнымі лекамі супраць хвароб скаціны спрабаваў нелегальна ўвезці ў Польшчу 45-гадовы беларус. Яго 44-гадовая жонка схавала на сабе 30 пачак цыгарэт.

У Беластоку зафіксавалі першы за два гады выпадак свінога грыпу

|

Першы ў Падляшскім ваяводстве выпадак захворвання свіным грыпам выявілі ў Беластоку. Наяўнасць вірусу AH1N1 у 73-гадовага мужчыны пацвердзілі лабараторныя аналізы. Як аказалася, мужчына не быў раней вакцынаваны супраць віруса. Яго стан не патрабуе шпіталізацыі.

Пад Навагрудкам скончылі мантаж ветрапарку

|

Механічны мантаж пяці новых ветраэнергетычных установак у вёсцы Грабнікі пад Навагрудкам скончыўся 23 студзеня. У маі увесь ветрапарк павінен ужо працаваць, паведамілі ў “Гроднаэнерга”.

Гродна і Друскенікі зноў абмяркоўваюць вяртанне чыгуначнага спалучэння

|

За восем год Гарадзеншчына рэалізавала з літоўскімі партнёрамі транспамежных праектаў на 10 млн еўра. Зараз партнёры рыхтуюць праекты пабудовы асфальтаванай і асветленай веладарожкі ў Друскенікі, а таксама аднаўлення руху цягнікоў, расказаў карэспандэнту Белта начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.

“Каменная кветка” Гальшанаў: калі не адрэстаўраваць, дык хоць бы закансерваваць

|

Тры гады таму было заяўлена пра пачатак рэстаўрацыі адной з рэзідэнцый магнацкага роду Сапегаў у Гальшанах. Аднак за прамінулы час візуальныя змены на пляцоўцы мала заўважныя і збольшага настройваюць на песімістычны лад.

Польскі калекцыянер вывез з Гродна рарытэтны мапед “Niemen”. Гарадзенцы змогуць пабачыць яго летам

|

Багаты жыхар Беластока з дапамогай прыватных сувязей знайшоў у Гродне мапед “Niemen”, што выпускаўся тут да Другой сусветнай вайны, ды змог вывезці яго ў Польшчу, дзе ўзяўся за рэстаўрацыю.

Польская чыгунка канчаткова адмаўляецца ад цягнікоў у Гродна ў 2016 годзе

|

У сёлетнім раскладзе руху польскай чыгункі, які будзе дзейнічаць да сярэдзіны снежня, ужо дакладна не з’явяцца цягнікі Варшава-Гродна. Новае кіраўніцтва Міністэрства Інфраструктуры і Будаўніцтва вырашыла не пераглядаць рашэння сваіх папярэднікаў пра адмену спалучэння.

Як рабілі корпус рэактара для Беларускай АЭС: на заводзе знялі пазнавальны відэаролік

|

Восенню мінулага года на заводзе “Атоммаш” у Валгадонску вырабілі першы корпус рэактара для Беларускай атамнай электрастанцыі. Асноўныя этапы вытворчасці здымаліся на відэа, пасля чаго быў змантаваны пазнавальны відэаролік. У ім даступна і інфарматыўна паказаны ўвесь працэс вырабу корпуса – ад выплаўлення і фармоўкі да выпрабаванняў і адгрузкі, піша onliner.by.

Ля польска-літоўскай мяжы затрымалі рэкордную кантрабанду цыгарэт. Яе вёз беларускі дальнабойшчык

|

450 тысяч пачак цыгарэт коштам больш за 5,5 млн злотых (1,3 млн долараў) знайшлі польскія мытнікі ў грузавіку Scania, які спынілі на мяжы з Літвой. Гэта рэкордны сёлета і адзін з самых вялікіх у апошнія гады кантрабандных грузаў, паведамілі ў Мытнай палаце ў Беластоку.

Гісторыкі з Гродна даследуюць драўляную архітэктуру, якая імкліва знікае з мапы рэгіёну

|

Дзясяткі вёсак за апошнія гады зніклі з мапы Гарадзеншчыны. Гісторыкі з Гродна амаль кожныя выходныя выязджаюць у экспедыцыі па вобласці і вывучаюць драўляную архітэктуру тых, што яшчэ засталіся. Сабраны матэрыял яны выкладаюць у Facebook, а ў будучыні ён можа паслужыць для напісання цэлай кнігі па гісторыі рэгіёну.