Хакеісты “Нёмана” дабіраліся да Салігорска 26 гадзін!
Хаця цыклон Хаўер Гарадзеншчыну закрануў найменш, многіх гарадзенцаў ён літаральна заблакаваў на дарогах краіны. Хакейны “Нёман”, адправіўшыся на матч у пятніцу ў 13.30, да Салігорска дабраўся толькі ў 15.30 у суботу. Пра гэта расказаў “Прэсболу” галкіпер Ігар Брыкун.