У Беластоку знікнуць камуністычныя назвы вуліц. Адну з іх могуць назваць у гонар гарадзенца Тадэвуша Ясіньскага
Ад 2 верасня ў Польшчы забароненая прапаганда камунізму і іншых таталітарызмаў, у тым ліку праз назвы вуліц і аб’ектаў. Адпаведна, 11 вуліц у Беластоку маюць змяніць назвы. Адну з іх у фэйсбуку старонка “Polskie Grodno” заклікае назваць імём Тадэвуша Ясіньскага, які стаў сімвалам абароны Гродна ад саветаў у верасні 1939 года, піша poranny.pl.