Да дня святога Валянціна ў Гродне з’явіцца “лаўка закаханых”
Такі падарунак для гарадзенцаў рыхтуе УЖРЭП Ленінскага раёна. Плануецца, што 12 лютага на ёй ужо змогуць пасядзець першыя закаханыя парачкі.
Такі падарунак для гарадзенцаў рыхтуе УЖРЭП Ленінскага раёна. Плануецца, што 12 лютага на ёй ужо змогуць пасядзець першыя закаханыя парачкі.
Па кітайскім календары 8 лютага – пачатак Новага года. Таго самага, патронам якога будзе малпа. У нашай галерэі з Гродзенскага заапарка можна выбраць сабе пухнаты сімвал года па душы і, заручыўшыся яго падтрымкай, крочыць у будучыню аж да 27 студзеня 2017, калі на змену малпе прыдзе певень.
У панядзелак на тэрыторыі Беларусі захаваецца ўплыў цёплых паветраных мас, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы.
У гэтым месяцы ў кірсе пройдуць тры канцэрты, уваход на якія вольны – за дабраахвотныя ахвяраванні. Выступяць Тобіяс Нойман з Германіі і Ягор Колесаў з Расіі.
Чаму расейцы прыклалі столькі намаганняў для пабудовы Гарадзенскае крэпасці, але практычна яе не баранілі ў Першую сусветную? “Белсат” выбіраецца на гарадзенскія фарты.
Фотападборка за першы тыдзень лютага атрымалася ці не самай разнастайнай за апошні час. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначайце іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.
У суботу, 6 лютага, у Брэсце прайшоў першы перадсезонны матч гарадзенскага “Нёмана”. У горадзе над Бугам падапечныя Сяргея Саладоўнікава саступілі мікашэвіцкаму “Граніту” з лікам 1:0.
Незвычайным чынам вырашылі правесці Дзень святога Валянціна ў гандлёвым цэнтры OldCity. Там запланавалі флэшмоб з самым масавым пацалункам, які можа стаць рэкордным для Гродна.
Літаральна дзень таму ў Гродне на вуліцы Антонава знайшлі сапраўдны скарб з залатых манет. Гэта не першая знаходка ў гэтым раёне горада за апошнія 50 гадоў. Вядома, што пасля Другой сусветнай вайны на гэтай вуліцы знаходзілі некалькi скарбаў, звязаных з габрэйскiм жыццём Гродна. Усе яны былі знойдзены ў радыусе 200 метраў.
Пытанне дыферэнцыяванай аплаты за вываз смецця абмяркоўвалі ў Гродне на абласным семінары ЖКГ 4 лютага. Але перш чым гэта будзе ўведзена, трэба ўстанавіць адпаведную колькасць кантэйнераў для раздзельнага зборку смецця – каля 30 тысяч, паведамляе Белта.