Корпус реактора первого энергоблока БелАЭС начнут монтировать в конце мая
Корпус рэактара першага энергаблока БелАЭС пачнуць мантаваць 28 траўня. Працэс зойме каля двух тыдняў, піша TUT.BY.
Корпус рэактара першага энергаблока БелАЭС пачнуць мантаваць 28 траўня. Працэс зойме каля двух тыдняў, піша TUT.BY.
Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам у Польшчу на зімовы семестр (кастрычнік 2016 – люты 2017).
Эканамічны суд Гродзенскай вобласці спагнаў у 2015 годзе 358 млрд рублёў, з чаго чацвёртую частку складалі штрафы. Праўда, патрабаванні былі ў 10 разоў большымі – 3,4 трлн. Пра гэта расказаў на прэс-канферэнцыі старшыня суда Дзяніс Валдаўцаў. Таксама ён распавёў пра найбольш актуальныя адміністрацыйныя парушэнні ў рэгіёне, працэдуры дасудовага вырашэння канфліктаў і выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у судзе.
Цяпер у Цэнтры рамёстваў па вуліцы Рэйманта, 12 будзе больш наведвальнікаў. У скульптараў і мастакоў з’явіўся свой начальнік – Святлана Полчанкава. Пад яе кіраўніцтвам выставы абяцаюць праводзіць значна часцей. Першай ластаўкай стала персанальная выстава мэтра гарадзенскай скульптуры – рэзчыка па дрэве Мікалая Скляра.
У рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся чытач Аляксей, які распавёў, што на даху аднаго з дамоў горада знайшлі цікавыя старыя газеты і кнігі. Занепакоены гарадзенец баяўся за лёс знаходкі і прасіў разабрацца. Мы даведаліся ў супрацоўнікаў музея, што рабіць у такім выпадку.
Існуе меркаванне, што шлюб з замежнікам – квіток у шчаслівую будучыню. Тры гарадзенкі расказалі “Твайму стылю”, ці так гэта. А таксама што рабіць з розніцай у светапоглядах і чым адрозніваюцца замежнікі ад беларусаў.
Жыхары малых гарадоў і аграгарадкоў на Гарадзеншчыне асабліва адчулі падаражэнне камунальных паслуг. Некаторыя кажуць, што не здолеюць своечасова іх аплаціць.
Пагранічны нарад на беларуска-літоўскай мяжы ў Іўеўскім раёне 16 лютага заўважыў свежыя сляды, якія вялі з боку Літвы. Неўзабаве ля вёскі Мацюкі ўдалося затрымаць 23-гадовага літоўца, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.
У чацвер, 18 лютага, у галерэі “Крыга” адбудзеццца прэзентацыя кнігі “Саветы” – заходнебеларускага раману-хронікі 1939 года.
Зімова-вясновае раздарожжа з мокрым снегам, дажджом і лужынамі не пакідае шанцаў натуральнаму абутку. Каб захаваць стылёвы выгляд і дарагія зімовыя боты, варта змяніць “скуру” на “гуму”. Расказваем, дзе яе шукаць у Гродне.