Памятную шыльду доктару Заменгофу вярнулі на дом па вуліцы Кірава
Шыльда вярнулася на сваё месца пасля таго, як 11 год праляжала на захаванні ў гарвыканкаме. У нядаўна адрэстаўраваным доме стваральнік мовы эсперанта жыў з 1892 па 1896 гг.
Шыльда вярнулася на сваё месца пасля таго, як 11 год праляжала на захаванні ў гарвыканкаме. У нядаўна адрэстаўраваным доме стваральнік мовы эсперанта жыў з 1892 па 1896 гг.
Прэм’ера спектакля паводле п’есы англійскага драматурга Пітэра Шэфера запланавана на канец сакавіка. Ставіць спектакль Сяргей Курыленка, які таксама зайграе ў ім адну з роляў.
Прыгоды для закаханых у гістарычным цэнтры Гродна падрыхтавала мясцовае аддзяленне Чырвонага крыжа. Гульня цалкам бясплатная, яна разлічана на маладых актыўных асоб, якія хочуць правесці свята нетыпова.
Пра тое, што абавязкова трэба пабачыць турысту ў Дзятлаве і ваколіцах расказвае настаўніца Вікторыя Фабішэўская.
Унікальны сумесны канцэрт польскіх музыкаў Ізабэлі Шафраньскай і Паўла Сакалоўскага ды гродзенскага саксафаніста Аляксандра Краўчука пройдзе 14 лютага ў Цэнтры культуры Гродна.
Калі без падрыхтоўкі адкрыць малы прыгранічны рух (МПР) з Польшчай – будзе катастрофа, граніцу проста паралізуе. Так лічыць старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Леанід Мальцаў.
Новыя пано з’явiлiся ў Гродне і на дарогах рэгiёна. ДАІ цікава ведаць меркаванні грамадзян наконт гэтай ініцыятывы. Выказацца можна на старонцы УУС Гродзенскага аблвыканкама ў Вконтакте.
Папярэдняя ініцыятыва “Белгазпрамбанка” – выстава “Мастакі Парыжскай школы – ураджэнцы Гродзеншчыны” – не выклікала асаблівай цікавасці ў гарадзенцаў, таму зараз арганізатары сумняюцца, ці варта паказваць тут працы ўраджэнца Гродна, сусветнавядомага мастака Льва Бакста.
Прадпрыемства па абясшкоджванню камунальных адкідаў – завод, на якім спальваюць смецце – афіцыйна пачало працу 9 лютага. Гэта была самая буйная інвестыцыя ў падляшскім рэгіёне за апошнія гады – будаўніцтва каштавала каля 330 млн злотых (74,1 млн еўра). Завод дапаможа не толькі пазбавіцца смецця, але і выпрацаваць электрычнасць ды цяпло.
Новы будынак даўняй чыгуначнай бальніцы ўжо адрамантавалі, а ў яе старой частцы нават нармальна не працуюць злівы вады. Праз гэта каштоўны будынак хутка можа пачаць разбурацца.