Надвор’е ў Гродне на выходныя: ветрана, мокра і слізка

|

Бліжэйшыя дні ў Гродне і вобласці чакаюцца днём мокры снег і дождж, моцныя парывы ветру, а ноччу замаразкі. Як вынік – галалёдзіца на дарогах. Сярэдняя дэкадная тэмпература чакаецца на 7 градусаў вышэй за кліматычную норму (норма -4,5…-6,1ºС), паведамілі ў аблгідрамеце.

У вясковай школе пад Гродна масава атруціліся школьнікі

|

35 вучняў сярэдняй школы аграгарадка Рацічы Гродзенскага раёна патрапілі ў абласны шпіталь з сімптомамі невядомага атручвання, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Не больш за 22 еўра і 10 кг у месяц. Змяняюцца ліміты на пасылкі з-за мяжы

У Беларусі ўводзяцца новыя ліміты на пасылкі з замежных інтэрнэт-магазінаў. У хуткім часе беларусы змогуць бяспошлінна атрымліваць з-за мяжы пасылкі для асабістага карыстання на суму не больш за 22 еўра ў месяц і вагой не больш за 10 кілаграм. Адпаведныя змены прапісаны ва ўказе прэзідэнта №40 ад 11 лютага, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гродно посетили активисты мирового pro-life движения из США и Австрии

Прадстаўнікі найбуйнейшай арганізацыі ў абарону жыцця “Human Life International” – прэзідэнт арганізацыі і адначасова каталіцкі святар з ЗША Шэнан Боке і Ёханэс Бухер з Аўстрыі – прынялі ўдзел у семінары па аказанні дапамогі цяжарным жанчынам у крызіснай сітуацыі. Семінар прайшоў у Гродне 10 лютага 2016.

Тата першай сёлета тройні прымае віншаванні і… раскрывае злачынствы

|

Першая сёлетняя тройня Беларусі нарадзілася 6 лютага ў Гродне. Фота шчаслівай і адразу шматдзетнай мамы Вольгі Варабей ужо абляцелі СМІ. Каб пазнаёміцца з не менш шчаслівым татам, “Твой стыль” наведаўся ў Гродзенскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, дзе Андрэй Варабей працуе старшым экспертам-крыміналістам.

Крыгаход знішчыў мост на Нёмане

|

Частку драўлянага мосту ў вёсцы Моцевічы Лідскага раёна знесла плынню вады з ільдом, паведамілі ў прэс-службе МНС.

У ГрДУ адкрыецца выстава выпускнікоў універсітэцкай фотастудыі

|

Адкрыццё выставы “Новы погляд” пройдзе 15 лютага ў галерэі Universum (Галоўны корпус ГрДУ, вул. Ажэшкі, 22). На ёй будуць прадстаўлены больш за 40 прац ад 13 выпускнікоў студыі фатаграфіі і дызайну.

Ад Bentley да біўняў маманта: ТОП-10 затрыманняў на гарадзенскай мытні за апошнія гады

10 лютага Гарадзенская мытня адзначыла свой 71-ы дзень нараджэння. Сёлета святкаванне не юбілейнае і прашло “ў працоўным парадку”. Тым больш, што будні мытнікаў таксама часам прыносяць нечаканыя вынікі. 

Гарадзенскія сыры плануюць пастаўляць у Амерыку і Блізкі Усход

Каля 490 млрд рублёў уклала гродзенскае ААТ “Малочны свет” у будаўніцтва новага сырнага цэха, паведаміла генеральны дырэктар кампаніі Марына Анікеева. Тут будзе выпускацца каля 30 гатункаў сыру, у тым ліку халяльная і кашэрная прадукцыя.

Як правільна выбраць і запарыць гарбату: парады ад “чайнага п’яніцы” Аляксандра

На кожны настрой знойдзецца свая гарбата? Чаму добрая гарбата павінна быць дарагой? Што трэба піць, каб узбадзёрыцца, а што – ад дэпрэсіі? Пра чайную філасофію расказвае Аляксандр, прадавец у гандлёвай кропцы “Чаю чай” у OldCity.