Драўляныя трубы, прыбіральня Стэфана Баторыя і кранікі ў двары: гісторыя вадаправода ў Гродне

Да 140-годдзя “Гроднаводаканалу” расказваем пра тое, як цягам стагоддзяў у горадзе здабывалі ваду.

Бизнес-клуб “Свои люди” приглашает на очередную встречу в Гродно

Чацвёртая сустрэча бізнес- клуба “Свае людзі” ў Гродне адбудзецца 2 сакавіка ў 18.00 у рэстаранным комплексе “Туран”. На сустрэчу з майстар- класам “Лідарамі становяцца або нараджаюцца?” з Мінска прыйдзеце першы намеснік дырэктара Бізнес-школы ІПМ і дырэктар праграмы Executive MBA Наталля Макаева.

Шклозавод “Нёман” можа пачаць продаж хрусталя ў Індыю

|

Хрусталь і іншыя тавары вытворчасці шклозавода “Нёман” могуць быць канкурэнтаздольнымі на індыйскім рынку. Пра гэта было заяўлена на сустрэчы старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Індыі ў Беларусі Панкаджа Саксены, перадае Белта.

Гродзенская мастачка зрабіла для Леанарда ды Капрыа “сабачы Оскар”

Гродзенская мастачка Юлія Болбат стварыла статуэтку прэміі “Оскар” з корму для сабак і плануе ўручыць яе прадстаўнікам акцёра Леанарда ды Капрыа.

Як пад Гродна робяць дахі з трыснягу для ўсёй Беларусі

Раней беларусы жылі надзвычай экалагічна, хоць і не ведалі такога слова. Традыцыйнымі былі драўляныя і саламяныя дахі — рабіліся з таго, што было пад рукой. Сёння людзі паступова вяртаюцца да крыцця даху натуральнымі матэрыяламі — саломай, трыснягом, дрэвам. Толькі зараз дазволіць сабе натуральны дах могуць збольшага забяспечаныя беларусы. Ці можа экабудаўніцтва быць больш танным, наколькі пашыраецца практыка крыцця даху дрэвам і трыснягом, як нарыхтоўваюць матэрыял, Гродзенскі зялёны партал распытаў уладальніцу фермерскай гаспадаркі «Хілякі» Вольгу Саламенік.

“Гроднаводаканал” адзначыў юбілей адкрыццём унікальнага музея

У сераду, 24 лютага, у гонар 140 годдзя прадпрыемства, быў адкрыты інфармацыйна-адукацыйны цэнтр, у якім сабрана ўся інфармацыя аб вытворчасцi, супрацоўніках і багатай гісторыі “Гроднаводаканала”.

Гарадзенцы далi добры старт у плэй-оф. “Нёман” – “Дынама-Маладзечна” – 1:0

|

Адзіная шайба фінскага форварда Лакканена прынесла гарадзенскаму “Нёману” перамогу ў першым матчы плэй-оф супраць “Дынама-Маладзечна”.

Кіраўнік Мастоўскага райвыканкама затрыманы за карупцыю

|

Фігурантамі крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі сталі службовыя асобы Мастоўскага РУП ЖКГ і Мастоўскага райвыканкама, паведамляе МУС. Супрацьпраўную дзейнасць чыноўнікаў задакументавалі супрацоўнікі Галоўнага упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Гродзенскай вобласці. 

За завышэнне тарыфаў па ўсёй Беларусі ўзбуджана 13 крымінальных спраў супраць работнікаў ЖКГ

|

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю ўзбудзіў 13 крымінальных спраў супраць службовых асоб прадпрыемстваў сферы ЖКГ Мінска і ўсіх абласцей Беларусі. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка дэпартаменту Юрый Кардымон, піша Белта.

“Гэта проста жах. У чужым горадзе такая бяда”. Жыхар Ваўкавыска атрымаў у Гродне візу… і памёр

Больш за чатыры гадзіны давялося чакаць сваякам загінуўшага мужчыны, каб вывезці цела з месца здарэння. Ніхто з гродзенскіх службаў не хацеў забіраць мёртвага чалавека.