Акцыю ў абарону сваіх правоў правялі ў панядзелак, 15 лютага, прадпрымальнікі Гродна. Яны выйшлі на плошчу Леніна, каб расказаць пра свае праблемы ўладам і выказаць салідарнасць з падобнай акцыяй у Мінску і іншых рэгіёнах краіны.
Знакамітыя туфлі пакінулі адбітак сваёй чырвонай падэшвы ў праграме Тэатра лялек, прысвечанай дню закаханых, якая называлася “Саша+Маша”. Матывы лабутэнаў самым нечаканым чынам упляталіся ў сцэнічныя нумары і давалі нагоду яшчэ раз пажартаваць разам з героямі мініяцюр. Для тых, каму ад закаханасці стала зусім не да жартаў, у тэатры арганізавалі дапамогу. Можна было “ажаніцца” ў імправізаваным ЗАГСе ці паваражыць на лёс і каханне.
Аўтапоезд МАЗ літаральна ператварыў легкавы аўтамабіль у груду металалому, цалкам знішчыўшы перад аўто. Кіроўца грузавіка на скрыжаванні мусіў саступіць, але не прапусціў Mazda, бо думаў, што паспее праскочыць.
Кампанія “Белагратэрмінал” 11 лютага стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”. Яна будуе ў Смаргоні вытворча-лагістычны комплекс. Агульны аб’ём інвестыцый складае 107 млн долараў, у тым ліку 50 млн у асноўны капітал. Праект дазволіць стварыць 50 новых працоўных месцаў, паведамілі ў СЭЗ “Гроднаінвест”.
Валанцёры Чырвонага крыжа ў Дзень закаханых арганізавалі тэматычны квэст у цэнтры Гродна. 20 пар цягам дзвюх гадзін бегалі па станцыях і адказвалі на пытанні. Пяць самых хуткіх пар атрымалі ў якасці падарунку бясплатныя фотасесіі ў стылі “Love story”.
Выпадак здарыўся на возеры ля вёскі Белякоўшчына Гродзенскага раёна ў суботу, 13 лютага. Выратавальнікаў выклікаў відавочца – вартаўнік суседняй звалкі, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Галкіпер гарадзенскага “Нёмана” Уладзіслаў Васiлючак не пяройдзе ў “Крылы Саветаў” у зімовае трансфернае акно. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара расійскага клуба Зураб Цыклаўры.