Кавалёнак стрэліць за “Нёман” і ў гэтым годзе
Адзін з самых пазнавальных і вядомых футбалістаў Гарадзеншчыны Дзмітрый Кавалёнак працягне гуляць у “Нёмане”. Нядаўна клуб афіцыйна паведаміў, што з нападаючым працягнулі пагадненне яшчэ на год.
Адзін з самых пазнавальных і вядомых футбалістаў Гарадзеншчыны Дзмітрый Кавалёнак працягне гуляць у “Нёмане”. Нядаўна клуб афіцыйна паведаміў, што з нападаючым працягнулі пагадненне яшчэ на год.
Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ Дзмітрый Ражкоў пад час візіту ў Гродзенскую вобласць дэлегацыі Турэцка-беларускага савета дзелавога супрацоўніцтва, 18 лютага паведаміла БЕЛТА.
Забудову, што была без дазволу ўзведзена апошнім часам ў Гродне, будуць зносіць, піша БЕЛТА. Аб гэтым 18 лютага паведаміў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна Іван Курман. У гэтым раёне будзе дэмантавана два незаконна збудаваных аб’екты, у Кастрычніцкім раёне – адзін. Праводзіць работы па разборцы самабудаў парушальнікаў абавязалі за свой кошт.
Чытач Аляксандр даслаў у рэдакцыю “Твайго стылю” відэа, у якім паказана, што ў цукерках “Лесной гном” кампаніі “Спартак” завяліся чарвякі. Гарадзенец атрымаў цукеркі ў падарунак на адным з прадпрыемстваў горада, але пасля таго, як перадаў іх дзецям, быў шакаваны ўбачаным.
Фотаальбом мастака Музей гісторыі рэлігіі набыў у 1981 годзе ў жыхара вёскі Лунна, які знайшоў каштоўныя здымкі на гарышчы ўласнай хаты. У фотакалекцыі 755 здымкаў, гравюр, літаграфій і дакументаў. На выставе прадстаўлены 54 з іх. Яны распавядаюць пра лёс Альфрэда Ромера, яго час і атачэнне.
Нямногія штодня падымаюцца на вышыню птушынага палёту. Але ёсць людзі, якім там прыходзіцца бываць вельмі часта – дзеля небяспечнай, але добра аплачваемай працы. Дзмітрый жыве ў Быхаве, але працаваць альпіністам на гарадзенскім “Азоце” яму прыходзіцца часта.
Гэтым разам мы вырашылі падрыхтаваць практычны тэст. Ён дапаможа ўзгадаць, што і як правільна рабіць, калі не пашанцавала патрапіць у аварыю на дарозе.
Новы сезон моўных спатканняў Tandem Evenings in Hrodna адкрыўся ў аўторак, 16 лютага. Сустрэча невыпадкова прайшла ў час Усебеларускага тыдня роднай мовы і была прысвечана суадносінам беларускай і замежных моваў.
У вёсцы Курылавічы Мастоўскага раёна 15 лютага адбылося незвычайнае ДТЗ, паведамляе ДАІ Гродна. На Т-абразным скрыжаванні грэйдар не ўпісаўся ў паварот і ўехаў у вясковую хату. Гаспадыню з унучкай уратаваў шчаслівы выпадак. За пару хвілін да здарэння яны вышлі з пакоя, каб сустрэць суседку, што завітала ў госці.
Сёлета ўпершыню маладыя майстры Гарадзеншчыны возьмуць удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства WorldSkills, паведамляе БЕЛТА. Адборачны этап спаборніцтваў пройдзе з 24 па 26 лютага. Удзел у конкурсе возьмуць каля 40 маладых майстроў. Пераможцаў чакае ўдзел у рэспубліканскім туры, а магчыма і шанец прадставіць краіну на міжнародным турніры ў Абу-Дабі.