Пры рэканструкцыі будынка ў Гродне рабочыя знайшлі скарб з залатых манет
Залаты пярсцёнак з гравіроўкай на ўнутраным боку і 11 залатых манет, адчаканеных на мяжы XIX-XX стагоддзяў, выявілі рабочыя фірмы “Прайдстрой” пры рэканструкцыі будынка па вуліцы Антонава ў Гродне.