У Беластоку зафіксавалі першы за два гады выпадак свінога грыпу
Першы ў Падляшскім ваяводстве выпадак захворвання свіным грыпам выявілі ў Беластоку. Наяўнасць вірусу AH1N1 у 73-гадовага мужчыны пацвердзілі лабараторныя аналізы. Як аказалася, мужчына не быў раней вакцынаваны супраць віруса. Яго стан не патрабуе шпіталізацыі.