Гістарычныя лекцыі ў “Краме Ц”: Гарадзенская крэпасць, у якой праводзілі тэхна-дыскатэкі

Пра крэпасць і горад расказалі гарадзенскія гісторыкі Віталь Карнялюк, Андрэй Мялешка і Зміцер Люцік. Наведнікі так зацікавіліся тэмай крэпасці і яе сённяшнім станам, што выкладчыкі вырашылі зладзіць у будучыні экскурсію ў адзін з яе фортаў.

Гродна ў верасні 1915: горад на фотаздымах нямецкіх салдат (24 фота)

Немцы ў 1915 паводзілі сябе ў Гродне быццам японскія турысты сто радоў пазней. Яны фатаграфавалі ўсё, што бачылі, бо ўвесь усходнееўрапейскі горад быў для іх вялікай цікавосткай. Дзякуючым ім мы сёння маем мноства здымкаў таго часу.

Унікальныя карты Лапіных, якія знайшлі пры рэканструкцыі былой фабрыкі, перададуць у музей

|

У былой фабрыцы ігральных карт, дзе зараз ідзе рэканструкцыя, карэспандэнт “Твайго стылю” знайшоў унікальную для горада знаходку. На гарышчы старога будынку ляжалі iгральныя карты, якія вырабляла фабрыка Лапіных у міжваенны час. На момант знаходкі ў горадзе не было карт з той самай гарадзенскай фабрыцы. Цяпер унікальныя экспанаты будуць перададзены ў музей.

Кармяліцкая камяніца. Гарадзенскі дом, які ніхто не намаляваў

Гэты будынак знік з карты Гродна толькі ў 80-х гадах ХХ стагоддзя, але да сёння захавалася зусім няшмат яго выяваў. Між тым, цяпер ён выдатна дапаўняў бы галоўнае аддзяленне “Прыёрбанка”.

“Последние дни Гродны”. Што пісаў расійскі карэспандэнт пра захоп горада немцамі ў 1915 годзе

|

У верасні 1915 года, калі кайзераўскія войскі захапілі Гродна, тут знаходзіўся расійскі манархіст Іван Саланевіч, у той час – журналіст газеты “Новое время”. Ён напісаў пра ўбачанае артыкул.

Алесь Смалянчук: Спробы зрабіць з Каліноўскага ворага – марныя, дзякуючы Караткевічу

Прэзентацыя зборніка “Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі” прайшла 8 верасня ў галерэі “Крыга”. Яго аўтары срабуюць раскрыць важнасць міфалагізацыі асобы Каліноўскага, якая адбывалася цягам усяго мінулага стагоддзя і працягваецца сёння.

Прыйшоў час расказаць пра герояў: у Гродне выходзіць кніга пра мясцовы габрэйскі супраціў

У Ізраілі да гэтага часу жывуць два чалавекі, якія былі вязнямі гарадзенскага гета. Маладыя дзяўчаты Ліза і Ганна пазбеглі адпраўкі ў лагер смерці дзякуючы арыйскай знешнасці. Дзякуючы іх успамінам у Гродне выйдзе кніга, якая запоўніць некаторыя прабелы ў гісторыі габрэяў Гарадзеншчыны ў перыяд акупацыі.

“Гродна – гэта малая Вавілонская вежа”: У “Крызе” прэзентавалі “Гарадзенскі соцыум”

Зборнік па вынікіх традыцыйнай восеньскай канферэнцыі прэзентавалі гарадзенскія гісторыкі ў пятніцу, 11 верасня.

Баторый – кароль трэфаў, Ян Сабескі – пікаў. Якія карты друкавалі ў Гродне ў 1925 годзе

|

У Гродне сёння няма ніводнай цалкам захаванай калоды карт з мясцовай фабрыкі Лапіных, але дзякуючы прыватным калекцыянерам з Еўропы мы можам даведацца, з якіх гістарычных асоб малявалі каралёў.

Ад паганства да хрысціянства. Зміцер Скварчэўскі расказаў у Гродне пра старажытныя сімвалы

Тэму старажытных веравызнанняў і іх сімвалаў-абярэгаў падняў мінскі даследчык беларускай міфалогіі і паганства Зміцер Скварчэўскі. Сустрэча адбылася 12 верасня ў “Краме Ц”.