Забытыя мясціны Гродна. “Кесонны” мост у канцы Брыгіцкай вуліцы

Будаўніцтва мастоў – цікавы накірунак у інжынернай справе. Мала які горад абыходзіцца без мосту. У Гродне за ўсю гісторыю былі дзясяткі мастоў, пісьменнік Аляксей Карпюк нават прысвяціў гродзенскім мастам рамантычны нарыс. Але, на нашу думку, самым прыгожым мостам, які неабдумана знішчылі ўжо ў пачатку ХХІ стагоддзя, быў так званы “кесонны” мост над чыгункай у канцы вуліцы Карла Маркса.

Што напісана на самай таямнічай памятнай шыльдзе ў Гродне?

|

Ці не кожны гарадзенец бачыў чорную шыльду са збітым надпісам, што вісіць на сцяне сённяшняга Гуманітарнага каледжа па вуліцы Леніна. Надпіс на ёй прачытаць немагчыма, ён быў мэтанакіравана знішчаны ў савецкі час, але некалькі гадоў таму яго ўдалося расшыфраваць гарадзенскім аматарам даўніны.

Тым часам у Гродне: 25 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

25 студзеня 1946 года ў Гродне было створана абласное аддзяленне Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, а ў 1949 у Ізраілі прайшлі першыя парламенцкія выбары.

Тым часам у Гродне: 24 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

310 гадоў таму ў Гродне мог з’явіцца манетны двор, у 1932 годзе гэтым днём адбыўся першы афіцыйны хакейны матч у горадзе, а ў 1984 свет упершыню пазнаёміўся з персанальным камп’ютарам Apple Macintosh.

Тым часам у Гродне: 22 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

22 студзеня пачаў працаваць тэатр Сапегаў у Дзярэчыне, у Варшаве пачалося паўстанне 1863 года, а ў Пецярбургу адбылася “крывавая нядзеля”.

Забытыя мясціны Гродна. Школа павівальных бабак, якую “з’еў” Гроднаэнерга

Вуліца Студэнцкая раней была самым простым шляхам ад сённяшняга ўніверсітэту да перонаў чыгункі. На ёй знаходзілася важная навучальная ўстанова, пра якую сёння мала хто ведае.

Як сімвал дабрабыту горада везлі па Нёману ў 1976 годзе

|

Апошнія дні ўвага СМІ была прыкавана да правозу з Літвы ў Беларусь 288-тоннай калоны для “Гродна Азот”. Такім жа чынам, крок за крокам, 40 гадоў таму асвятлялі транспарціроўку ў Гродна велічэзнай японскай канструкцыі для таго ж прадпрыемства.

Тым часам у Гродне: 20 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

20 студзеня Вольф Месінг першы раз выступаў у Гродне, а ў ЗША Джон Кенэдзі стаў 35-м прэзідэнтам.

Ад элітнага да даступнага: коратка пра гісторыю кавы і гарбаты ў Гродне і Беларусі

Дзіўна, але ў не самы лепшы для беларускай эканомікі час, у нашым горадзе з’яўляюцца цікавыя ініцыятывы, праваднікамі якіх з большага становяцца прадстаўнікі пакалення трыццацігадовых беларусаў. Людзі стараюцца спалучыць гістарычныя традыцыі з сучаснымі тэхналогіямі і зрабіць гэта модным трэндам. Таму гаворачы пра тое, як модна рабіць і піць сёння каву або гарбату, варта ўзгадаць пра традыцыі.

Тым часам у Гродне: 19 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

19 студзеня ў Гродне адкрылася жаночая гімназія і пачалі выдаваць газету “Гродненские губернские ведомости”, а кампанія General Motors першай у свеце пачала вытворчасць дзізельных рухавікоў.