Хто капае пад Новы Замак?

Фундамант замку над Нёманам умацуюць і даследуюць.

Музей пажарнай справы ў Гродне – фота

Музей пажарнай справы – адзін з найменш вядомых сярод гарадзенцаў, бо туды даволі складана трапіць. Часцей за ўсё ён проста зачынены, дамаўляцца на экскурсію трэба загадзя. Чытач “ТС” Арцём Аблажэй наведаў музей і падзяліўся ў сваім блогу здымкамі адтуль.

Вандроўка па старым Гродне. Частка VIII. Ад Губернатарскай плошчы да вуліцы Ажэшкі

Мы развіталіся з вамі стоячы каля палаца Тызенгаўза на аднайменнай плошчы. Азірнемся яшчэ раз перад тым, як пойдзем з гэтага месца.

Рукапісы не гараць: вайсковы шлях аднаго ветэрана

|

29 траўня 1947 г. у Воранаве адбылася падзея, якая прыцягнула ўвагу многіх жыхароў мястэчка. Прайшло адкрытае пасяджэнне ваеннага трыбуналу 7-й стралковай дывізіі ўнутраных войскаў МДБ СССР. На лаве падсудных апынуўся не радавы баец, а малодшы лейтэнант медыцынскай службы Мяркурый Крэмнеў, ваенфельдшар 8-й стралковай роты 284-га стралковага палка.

Вандроўка па старым Гродне. Частка VII. Плошча Тызенгаўза

|

Мы знаходзімся каля адной з самых цікавых мясцін старога і сучаснага Гродна – сённяшняй плошчы Тызенгаўза, раней Палацавай або Губернатарскай. Плошча была шэдэўрам архітэктара Джузэпэ Сака і ягонага мецэната Антонія Тызенгаўза, які марыў пераўтварыць Гродна ў “квітнеючую Галандыю на Нёмане”.

Вандроўка па старым Гродне. Частка VI. Швейцарская даліна

|

Крыху збочым з маршруту па вуліцы Ажэшкі. Было так, што фатографы пачатку ХХ ст. не так шмат увагі ўдзялялі помнікам архітэктуры, як прыгожым мясцінам горада, сярод якіх знаная ўсім Швейцарская даліна займала ці не першае месца.

Гродзенскія гусары ў Львове

Дзевяць палотнаў з выявамі жаўнераў Гродзенскага гусарскага палка знаходзяцца ў Львоўскім гістарычным музеі.

Вандроўка па старым Гродне. Частка V. Гарадская пошта

|

Працягваем нашу вандроўку па вуліцах даўняга Гродна. Мы праехалі каля дома Ажэшкі і Марыінскай гімназіі і цяпер сыдзем да Гараднічанкі.

Вандроўка па старым Гродне. Частка ІV. Домік Элізы Ажэшкі і Марыінская гімназія

|

Аповед пра вуліцу Ажэшкі ў папярэднім выпуску мы пачалі з Пакроўскага Сабора. Абодва аб’екты, пра якія пойдзе гаворка ніжэй, таксама захаваліся дацяпер, праўда ў змененым выглядзе.

“Нёман”. Гісторыя матацыкла

Матацыкл “Нёман”, які выпускалі ў Гродне ў міжваеннае дваццацігоддзе, быў, бадай, адным з лепшых на той час польскіх матацыклаў. Захавалася толькі некалькі аўтэнтычных экземпляраў. Адзін з іх знаходзіцца ў Музеі тэхнікі ў Варшаве.