Забыццю не падлягае
Гэты дакумент з’явіўся праз дзесяць гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у верасні 1955 г. Пажоўклая папера да гэтае пары мірна ляжыць у адной з папак Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расіі ў падмаскоўным горадзе Падольску. Называецца дакумент проста: «Тлумачэнне», але чытаць яго без хвалявання немагчыма.