Гарадзенскае радыё НБК: успамінае Ніна Палуцкая

Гарадзенская журналістка Ніна Палуцкая ўзгадвае пра падзеі 20-гадовай даўніны, калі яна была рэдактаркай першага незалежнага радыё на Гарадзеншчыне – Радыё НБК. Яно праіснавала ў горадзе з 1993 па 1996 год, перадачы ішлі тры разы на тыдзень па радыёкропцы ў гадзіну перапынку.

“Гарадзенская драўляная архітэктура”: глядзі паштоўкі на анлайн-мапе!

|

“Твой стыль” зрабіў новую візуалізацыю для тых, хто яшчэ не бачыў нашыя паштоўкі з драўлянай архітэктурай Гродна, а таксама для тых, каму цяжка знайсці ў горадзе вуліцы Бялінскага і Асіпенкі.

“Кожны раз, як вяртаюся ў Горадню, аб’язджаю яе на ровары, і гляджу, ці яшчэ які будынак не знік”

Руйнаванне гістарычных будынкаў у Горадні пад выглядам рэстаўрацыі – банальнае невуцтва ці мэтанакіраваная палітыка вынішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці ды гістарычнай памяці? Гарадзенскія гісторыкі ды адмыслоўцы падлічваюць страты горада і думаюць, як ратаваць спадчыну.

Рэканструкцыя на Астроўскага, 24: у што ператварыўся міжваенны асабняк

|

“Аграстайлам” назваў вядомы гарадзенскі блогер-гісторык Мечыслаў Супрон сённяшні выгляд дома інжынера-чыгуначніка Астроўскага. Асабняк 1920-30 гадоў пабудовы мінулым летам пачалі перабудоўваць пад адміністрацыйна-гаспадарчы корпус дзіцячага шпіталя.

Надпісы на сцяне будынка як гісторыя Гародні

Па надпісах на сценах аднаго з будынкаў старой Гародні можна прачытаць усю яго гісторыю, нібы кнігу.

У Гродне адкрыліся фундаменты каралеўскай капліцы XVIII ст.

Падчас земляных працаў у Новым замку працоўныя знайшлі рэшткі капліцы часоў Аўгуста ІІІ. Цагляная сцяна літаральна за пяць метраў ад самога замка была знойдзеная выпадкова падчас рамонту старой каналізацыі.

У гарадзенскім Новым замку адкрылася выстава пра вайну, але сярод экспанатаў няма зброі (шмат фота)

Выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю” Нацыянальнага Шведскага Музея Вайсковай Гісторыі і Арміі адкрылася ў Гродне 16 красавіка. На больш чым 60 стэндах можна пабачыць мноства дробных рэчаў, без якіх немагчыма ўявіць побыт жаўнера на войнах апошніх двух стагоддзяў.

Рэанімова – “Выдае Данута з Гародні…”

|

Гарадзенскі самвыдат “Рэанімова”, які з’явіўся пры канцы існавання СССР, стаў першым беларускім незалежным выданнем у горадзе.

Ведай сваiх! Частка VII: Узнікненне “Нёмана”

|

Мы падыходзім да завяршэння займальнага падарожжа ў гісторыю гарадзенскага футболу. Апошні наш экскурс прымеркаваны да ўзнікнення клуба “Нёман”. Напэўна, кожны гарадзенец ведае гэты клуб, а вось як ён паўставаў, на жаль, ведаюць не ўсе.

Праз шыбеніцу да неўміручасці

150 год таму, 22 сакавіка 1864 быў пакараны смерцю Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні, гібель і таямніца пахавання – “Твой стыль” сканчае серыю артыкулаў “Паўстанню – 150”.