У Новым Замку развіталіся з мільёнамі: адкрылася выстава пра гісторыю грошай

“Бывай, мільянер!” – гэтак называецца выстава, якую арганізавалі супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Яна прысвечана грашоваму абарачэнню на Гродзеншчыне ў канцы XVIII – пачатку ХХІ ст.

Назвы нашых вёсак: дзе легенды, а дзе гісторыя

Пачынаецца сезон адпачынкаў, які многія беларусы будуць праводзіць на вёсцы – там, адкуль паходзяць бацькі, дзяды і пакаленні продкаў. Магчыма, нехта задумаецца над паходжаннем назвы сваёй вёскі і пачне дашуквацца нейкай дадатковай інфармацыі. Зрабіць гэта няпроста, бо некаторыя назвы з часам перарабіліся да непазнавальнасці, а вакол некаторых паўстала маса дурных “легендаў”.

“Нулявы кіламетр” вярнуўся і распавёў пра Фелікса Варашыльскага

Пасля працяглага перапынку ў інтэрнэце з’явіўся новы выпуск аўтарскай праграмы Наталлі Шматко “Нулявы кіламетр”. Ён прысвечаны знакамітаму калекцыянеру паштовак з выявай Гродна – Феліксу Варашыльскаму.

Куды вадзілі экскурсіі ў міжваенным Гродне: у пошуках Зялёнай Даліны

У міжваенныя гады абавязковай часткай выхавання гродзенскіх школьнікаў былі экскурсіі. “Выцечкі” былі не толькі па гістарычных мясцінах, але і на прадпрыемствы, дзе дзеці даведваліся, скуль бярэцца вада ў кранах, як пякуць хлеб або высаджваюць кветкі і дрэвы. А яшчэ былі прыродазнаўчыя экскурсіі.

Загадкі беларускай гісторыі: Дзярэчын. Ад славы да забыцця

|

124 старонкі займаў спіс нарабаваных расейцамі скарбаў палацу ў Дзярэчыне. Цар Мікалай I асабіста адбіраў для сябе сапегаўскія рэчы. А ў Сапегаў была самая вялікая калекцыя жывапісу ва Усходняй Еўропе. Дзе ў Расеі захоўваюцца карціны з Дзярэчына? За што расейцы канфіскавалі ў Сапегаў Дзярэчын?

Старыя гарадзенскія могілкі: хроніка дэградацыі і раскрадання

“Твой стыль” прапануе на ўласныя вочы ўбачыць, як змяніліся за апошнія гады старыя гродзенскія могілкі, і як каштоўныя помнікі на іх ператварыліся ў руіны.

Гарадзенская крэпасць: перажыла войны, а ці перажыве “стабільнасць”?

|

Фарты і доты, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы, разбіраюць на метал ды ператвараюць у сметніцы, піша belsat.eu.

Загадкі беларускай гісторыі: Тарнова. Ад маёнтка да камуны

|

Тарноўскі маёнтак перажыў лёс шматлікіх падобных у гістарычнай Літве. Добраўпарадкаваны пакаленнямі тутэйшых уладальнікаў быў гвалтам перададзены заваёўніку – расейскаму палкоўніку. Але якраз ён і збудаваў архітэктурны комплекс – палац у стылі неарэнесансу.

Як нам упарадкаваць даліну Ласасянкі. Частка ІІІ: рэстаран на месцы млына

У другой частцы шпацыру па Кунстава мы развіталіся ля рэштак мануфактур, якія, як аказваецца, праіснавалі як мінімум да канца ХІХ ст., хаця і ў выглядзе руін. Далей Ігар Лапеха вядзе нас на верхнюю тэрасу над Ласасянкай. Адсюль адкрываецца цудоўны від, праўда, прыкрыты лістотай шматлікіх дрэў. Удалечыні – недзе каля кіламетра, бачна ваданапорная вежа, каля якой пачалася наша экскурсія.

Як нам упарадкаваць даліну Ласасянкі. Частка ІІ: у пошуках Горада Майстроў

Новую задумку гарадскіх уладаў – стварыць у даліне Ласасянкі паркавую зону – варта падтрымаць цалкам. Тым больш, гэты маляўнічы куточак горада мае вялікую гістарычную вартасць. Разам з Ігарам Лапехам мы працягваем шукаць даўняе Кунстава – Дзівосны Горад у ваколіцах сённяшняга Фолюша.