Бацькі, як дадатковая крыніца фінансавання

|

Намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарына на калегіі міністэрства прывёў у прыклад пазітыўны досвед дашкольных устаноў Гродна і некаторых іншых гарадоў Беларусі, дзе харчаванне дзяцей арганізавана з бацькоўскай даплатай і прапанаваў укараняць гэты досвед паўсюль.

Слонімец прыме ўдзел у парадзе перамогі

|

З Беларусі на парад Перамогі ў Маскву, які адбудзецца 9 траўня, запрошаныя толькі 7 чалавек, у іх ліку і Мікалай Іванавіч Лакцюшын – адзіны ветэран вайны з Гарадзеншчыны, са Слоніма.

За кошт колькасці месцаў падвысілі іх камфортнасць

|

Сёння пасля рамонту адкрыецца вялікая зала кінатэатра «Кастрычнік»: тут з’явілася спецыяльнае падсвятленне ў глядацкіх шэрагах, якое дазволіць убачыць нумар ў цемры, крэсла ў зале замянілі на мяккія і камфартабельныя. Праўда, колькасць месцаў паменьшылася – з 503 да 400.

Прырода траўматычных выпадкаў на вытворчасці

|

П’янства на працоўных месцах і састарэлае абсталяванне на прадпрыемствах застаюцца галоўнымі прычынамі смяротных выпадкаў на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах Гродзеншчыны.

Замежны «прысмак» мясцовых цыгарэт

|

На Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман» сёлета пачнецца кантрактная вытворчасць цыгарэт дзвюх замежных кампаній: Imperial Tobacco пачне выпуск цыгарэт маркі R1 і міжнародная Tobacco International Enterprisise Lmt. – марак Oscar і Oscar Super Slims.

Кампутарныя тэхналогіі – у практыцы і творчасці

|

Міжнародная канферэнцыя «Сучасныя інфармацыйныя кампутарныя тэхналогіі» пройдзе ў Гродна. На форуме 26-28 красавіка плануецца абмеркаваць дасягненні і накірункі далейшага развіцця інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, праблемы і перспектывы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі IT-спецыялістаў.

Ашмянскі хор «Пралескі» выступіў на маскоўскай сцэне

|

Дзіцячы харавы калектыў школы-інтэрната з Ашмян прыняў удзел у міжнародным форуме дзіцячых і юнацкіх харавых калектываў «Памяць сэрца», прысвечаным 65-годдзю Перамогі, які праходзіў у Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесиных – адным з самых прэстыжных канцэртных залаў Масквы.

Кіроўца фуры пакінуў чалавека паміраць на дарозе

|

Суткі таму, уначы, ў Ваўкавыскім раёне фура з расійскімі нумарамі да смерці збіла жанчыну і знікла з месца злачынства. Аб здарэнні ў міліцыю паведамілі кіроўцы, якія праязджалі побач. У выніку ўведзенага ў вобласці плану «Перахват» злачынцу затрымалі ўжо праз некалькі гадзін. Зараз ён дае паказанні.

Горад Ліда хоча здзівіць гасцей адбудаваным замкам Гедыміна

|

Рэстаўрацыя, якую распачалі яшчэ 20 гадоў таму, павінна часткова скончыцца ўжо гэтым летам – да «Дажынак». Першы этап уключае ў сябе прывядзенне ў парадак знешняга выгляду замка, пасля фэсту ураджаю зоймуцца дваром і ўнутраным убраннем вежаў.

Дзяржаўны гандаль адбіўся ад рук

|

Камітэт дзяржкантролю правёў дэталёвы аналіз працы дзевяці буйных дзяржаўных гандлёвых прадпрыемстваў Гродна і палічыў іх дзейнасць неэфектыўнай. У часе гаспадарчай дзейнасці, па інфармацыі КДК, прадпрыемствы дапусцілі шэраг парушэнняў заканадаўства, санітарных норм і правіл.