На ліквідацыі агню працавалі 17 адзінак тэхнікі

|

Учора на Слонімскім ільнозаводзе адбыўся буйны пажар. Паведамленне аб здарэнні паступіла ад мясцовай жыхаркі, якая заўважыла ўзгаранне тарпы льнотрасты. Пажар быў патушаны на працягу гадзіны.

Гродна мае ўсе падставы атрымаць статут горада-музея…

|

У чым даўно ўпэўненыя самі гарадзенцы, а вось афіцыйна аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі: «Горад вельмі цікавы ў гістарычным плане, і ўсе музеі, якія там размяшчаюцца, маюць не толькі гарадскую, але і агульнарэспубліканскую значнасць».

У часе фестывалю адкрыюць фантан і новую галерэю

|

У заключных мерапрыемствах VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які адбудзецца ў Гродна 4–6 чэрвеня, возьмуць удзел прадстаўнікі 33 нацыянальнасцяў. Першы фестываль ладзіўся ў сярэдзіне 90-х, і ў ім прымалі ўдзел прадстаўнікі 11 нацыянальнасцяў.

Доказы парушэння ДАІ прад’явіць на месцы

|

Гродзенская ДАІ пачынае выкарыстоўваць метад змяшанага кантролю хуткаснага рэжыму са ўтоеным назіраннем за аўтамабілем. Назіранне за аматарамі хуткага руху вядзецца супрацоўнікамі ДАІ у службовых аўтамабілях… грамадзянскага выканання. Парушэнні фіксуюцца на фотовідэапаратуру, дадзеныя перадаюцца нараду ДАІ, які следуе адразу за «замаскіраваным» аўто.

Грыбы смачныя, небяспечныя…

У Беларусі зафіксаваныя першыя сёлета выпадкі атручвання грыбамі. Пацярпелі два чалавекі, у Гродзенскай вобласці пакуль такіх «прыкладаў» няма. У абодвух выпадках прычынай атручвання сталі смарчкі.

Самы цвярозы фестываль

| Без катэгорыі

Калі вы яшчэ не вырашылі, як правесці будучыя выходныя – 6 чэрвеня, можаце адважна адпраўляцца ў Мінск, на свята «Дзень малака», які другі год запар ладзіць Саюз прадпрымальнікаў малочнай галіны.

Горад – гэта «армагедон» для інвалідаў

Гродзенская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў мае ідэю аганізаваць прэс-тур рэгіянальных журналістаў на тэму абароны і забеспячэння інвалідаў у вобласці і краіне, і адаптаванасці гарадоў да іх патрэбаў.

Рака Часу Кронан у культуры дзяржаў-суседак

|

У памяшканні Гродзенскай абласной бібліятэкі другі дзень праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Феномен ракі Нёман ў польскай і беларускай культурах», прымеркаваная да 100-годдзя смерці пісьменніцы Элізы Ажэшкі і даследчыка Зыгмунта Глогера.

Умовы, пры якіх будаўніцтва «элітнага» дома прадоўжыцца

|

ААТ «Гродна Азот» мае намер купіць кватэры ў доме па вул. Захарава, які будавала фірма Кансэнт». Пры рэалізацыі гэтых кватэр чакаецца паступленне больш 3 мільярдаў рублёў. Запазычанасць «Кансэнта» склала па зысках каля 752 мільёнаў рублёў і па заробкам – 1.200 мільёнаў рублёў.

Штучная траўка прымае футбалістаў

|

Два новых сучасных футбольных поля з’явілася ў Гарадзенскай вобласці. Зялёныя газоны са штучным пакрыццём учора прынялі першых футбалістаў у Зэльве і гарадскім пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. У вобласці працягваецца тыдзень футбола.