Наступствы «адпачынку» гараджан – трактар са смеццем
7 ліпеня адбыўся суботнік па ачыстцы ад смецця берагоў возера Бершты. Акцыя была ініцыяваная «Гродзенскім рыбалоўным Клубам». На працягу некалькіх гадзін ўдзельнікі, узброіўшыся пальчаткамі і пакетамі, прыбіралі прыбярэжную тэрыторыю. У выніку быў вывезены … трактар смецця, а мясцовасць прыкметна змянілася.