«Хавайся ў бульбу» з 30-га красавіка па 2-е траўня
Міжнародны рок-байк-фэст з гэтай двухсэнсоўнай назвай пройдзе ў 2-х кіламетрах ад Гродна на беразе Нёмана. Чакаецца, што на фэст прыедуць больш за тысячу байкераў з розных краін свету. Свой удзел пацвердзілі ўдзельнікі з Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны, Казахстана, Канады.