День незалежнасці Польшчы ў Гродна
Сёння ў Гродна пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных нацыянальнаму святу Рэспублікі Польшча – Дню Незалежнасці.
Сёння ў Гродна пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных нацыянальнаму святу Рэспублікі Польшча – Дню Незалежнасці.
Стаў коску, дзе хочаш, чытач! Менавіта так выглядае сітуацыя з затрыманнем супрацоўнікамі міліцыі на школзаводзе «Нёман» у Бярозаўцы Лідскага раёну журналістаў Аляксандра Дзянісава і Аляксандра Хілімона. Яны павінны былі асвятліць у прэсе, чым назадаволеныя працоўныя прадпрыемства.
8 лістапада скончваецца чарговы тэрмін следства па крымінальнай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі, абвінавачваных у наўмысных падпалах. Але абвінавачваныя яшчэ не пачалі знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, якая налічвае 9 тамоў…
Першы снег і складаны пагодныя ўмовы згулялі не апошнюю ролю ў цяжкай аварыі, якая здарылася Ў Мастоўскім раёне на 84-м кіламетры дарогі Слонім – мяжа Літвы.
Учора адбылася прэзентацыя зборніка вершаў і песень гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча «Блюз Вясна».
Мабільную лабараторыю экалагічнага кантролю атрымалі гарадзенскія эколагі па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Памежнае супрацоўніцтва суседніх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі па паляпшэнні экалагічнай бяспекі агульнага воднага басэйну».
Падвышаны попыт на процівірусныя лекі пачаўся ў Гродна яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка, а ажыятаж пачаўся ў выходныя. Ад невялічкіх партый аксалінавай мазі, якія паступалі ў аптэкі гораду сёння з раніцы, да абеду нічога не засталося.
Парад эстрадных аркестраў пройдзе ў Гродна: 19-20 лістапада на сцэне абласной філармоніі будзе гучаць эстрадная і джазавая музыка. У парадзе аркестраў прымуць удзел шэсць калектываў, у тым ліку сталічных.
Больш таго, яно не з’яўляецца тэмай грамадскіх абмеркаванняў! Так заяўляе Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь у адказах на скаргі, якія атрымліваюць з міністэрства беларускія грамадзяне.
Фабрыку па вытворчасці шампіньёнаў у хуткім часе пабудуюць у Гродзенскім раёне (на зямлі СПК «Капцёўка»). За аснову будзе ўзятая галандская тэхналогія вырошчвання грыбоў у закрытых боксах.