Назіраць за сітуацыяй на мяжы будуць апараты

|

У часе правядзення нарады ў Гродзенскай памежнай групе, якая адбываецца сёння, была агучана інфармацыя, што беспілотныя лятальныя апараты пачнуць патруляваць беларускую мяжу ўжо ў 2010 годзе.

Жанчына – аматарка алкаголю, мужчына – жаночай вопраткі

|

У Гродна супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ленінскага РАЎС і ДАІ затрыманая аўтамашына «Ровер», якою кіравала непрацуючая мясцовая жыхарка. Яна перавозіла 66 бутэлек каньяку без акцызных марак РБ.

Тэлевізійны эфір «ажыве» ў сеціве

|

Сёння а 19-й выдавец БДГ, сябра Кансультацыйнай Рады пры Адміністрацыі прэзідэнта Пётр Марцаў на сайце INTV.BY выходзіць у жывы эфір з першай беларускай праграмай інтэрнет-тэлебачання.

Нормы новыя, заробкі нязменныя. Крызіс…

|

«Павялічыць з 1.12.2009 г. нормы выпрацоўкі на ўсіх стадыях вытворчага працэсу шкловырабаў з хрусталю і празрыстага шкла на 20%… Павялічыць з 1.12.2009 г. нормы выпрацоўкі на школовырабы з празрыстага шкла і хрусталю пад знакам «Х» на 50%…»

Такія стаханаўскія планы прадугледжаны на шклозаводзе «Нёман». Праўда, пра падвышенне заробкаў на адпаведныя адсоткі гаворка не вядзецца.

Турыстычны праект маштабу ВКЛ

|

«Навагрудак — Літвы сталіца, што красуе», «Беларусь і Літва: разам і паасобку», «Дарога на Грунвальд»… Гэта не назвы новых літаратурных твораў, гэта – экскурсійныя туры аднаго праекту «Да вытокаў Вялікага княства Літоўскага», шляхі якога пройдуць па гарадах і мястэчках Гродзенскай вобласці.

Самы вялікі кінаэкран будзе ўсталяваны ў «Космасе»

|

Літаральна праз два тыдні адбудзецца першы кінасеанс у абноўленым кінатэатры «Космас». Зараз тут скончваецца мантаж гукавай сістэмы DOLBY. Гэта ужо трэці кінатэатр у Гродна, які абсталяваны сучаснай сістэмай гукавай праекцыі.

Гараднічанку чакае «чысты» лістапад

|

Гарадзенскія студэнты ў лістападзе правядуць экалагічную акцыю па ачыстцы берагоў ракі Гараднічанкі. Акцыя стане чарговым мерапрыемствам, якое выконвае ўніверсітэт у рамках праекту «Прымежнае супрацоўніцтва суседніх рэгіёнаў Беларусі і Літвы па паляпшэнні экалагічнай бяспекі агульнага воднага басейна» (праграма INTERREG IIIA).

Чатыры трагедыі па адной прычыне

|

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці неасцярожная паленне з’явілася прычынай узнікнення пажараў, у якіх загінулі чатыры чалавекі, 11 былі эвакуяваныя.

Лепшыя – прадставяць Беларусь у Ірландыі

|

Заўтра ў Гродна каля Крургана Славы больш за 5 тысяч бягуноў выйдуць на старт чэмпіянату Беларусі па лёгкаатлетычным кросе на прызы «Народнай газеты».

Вакцынацыя пачнецца на наступным тыдні

|

Для вакцынацыі насельніцтва Гродзенскай вобласці супраць грыпу ўжо закуплена звыш 65 тысяч дозаў вакцыны. Вакцынацыя пачнецца на наступным тыдні. Зараз у вобласці штодзён за медыцынскай дапамогай звяртаецца ад 350 да 500 чалавек.