Міжнародны дыплом – за 1 мільён кіламетраў і 20 гадоў працы

|

16 кіроўцаў-дальнабойшчыкаў з Гродзенскай вобласці ўзнагароджаны дыпломамі Міжнароднага саюзу аўтамабільнага транспарту.

Салют, які не адбудзецца ў вёсцы Канюхі

|

Гродзенскія праваахоўнікі канфіскавалі ў аматара спецэфектаў 14 тыс. петард. Гаспадар піратэхнікі растлумачыў, што набыў яе ў невядомага і выключна для ўласнай забавы.

Ушанаваць памяць, успомніць творы…

|

Сёння ў доме-музеі Максіма Багдановіча па вул. 1 Мая – дзень адкрытых дзвярэй. Паэт нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў Мінску, але першыя гады свайго жыцця правёў у Гродна, куды пераехала яго сям’я.

Памылка паляўнічага абышлася яму ў 70 тысяч еўра

|

Учора ў нацыянальным парку «Белавежская пушча» на тэрыторыі Свіслацкага лясніцтва Гродзенскай вобласці паляўнічы з Нямеччыны па памылцы застрэліў зубраня. Факт расследавала спецыяльная камісія, якая і іпрызнала, што інцыдэнт адбыўся па памылцы: зубраня, якое выбегла раптам, паляўнічы прыняў за дазволены трафей…

Выбуховыя забаўкі невядомага паходжання

|

Буйную партыю кантрабанднай піратэхнікі, якую перавозіў жыхар Гродна, затрымалі мытнікі на памежным пераходзе «Брузгі». Кошт кантрабанды перавысіў некалькі мільёнаў рублёў. Аўтамабіль і піратэхніка канфіскаваныя.

Лабавое сутыкненне адабрала тры жыцця

|

Тры супрацоўніка аддзела дэпартаменту аховы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, якія ехалі на службу, загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні.

Будзе многа гасцей і святочная вячэра ў тыгра

|

Гродзенскі звярынец рыхтуецца прымаць пераднавагоднія экскурсіі школьнікаў з іншых гарадоў Беларусі. Звычайна ў канцы снежня гасцей з Маладзечна, Брэста, Мінска, Баранавічай тут нашмат больш, чым гарадзенцаў.

«Адно акно», як метад барацьбы з карупцыяй

|

У Гродна атрымаць ліцэнзію на рознічны гандаль і грамадскае харчаванне можна праз «адно акно». Да такой меры было вырашана звярнуцца ў мэтах папярэджання карупцыйных праяў з боку мясцовых чыноўнікаў.

Ратавальнікі працуюць амаль кожны дзень…

|

Пажарныя выратавалі з агню двух жанчын і траіх дзяцей у Ваўкавыску. Пажар разгуляўся ў адной з кватэр на чацвёртым паверсе пяціпавярховага дому. Зараз ратавальнікі яшчэ працуюць на аб’екце.

Ялінкавыя букеты ў прамысловых маштабах

|

Гарадзенцы і жыхары вобласці да святкавання Раства і Новага году акрамя традыцыйных елак, змогуць набыць ялінкавы букет або маладую сасну.