Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна

|

Найбуйнейшы рознічны аператар Беларусі з удзелам замежнага капіталу – кампанія «БелМаркеткомпани» (брэнд «Белмаркет») у пачатку ліпеня плануе адкрыццё супермаркета ў Гродне.

Cемен Шапіра: праблемы будуць вырашацца па справядлівасці, а Стары Гродна прывядуць у парадак

|

Падчас прамой лініі са старшынёй аблвыканкама гродзенцы звярталіся ў асноўным з жыццёвымі просьбамі: працаўладкаванне, адтэрміноўка ад службы ў войску, рамонт і г.д. Многія ўздымалі жыллёвыя пытанні – крэдытаванне і камунікацыі ў катэджных пасёлках.

Густ і знаходлівасць… кантрабандыстаў

|

Тавары, якія жыхар Масквы спрабаваў нелегальна завезці ў Беларусь праз пункт пропуску «Бераставіца», змаглі б папоўніць ассартымент адразу некалькіх сувенірных крам: кераміка, гадзіннікі, вазы. Папярэдняя сума ацэнкі тавару склала больш 275 млн. рублёў.

Змены, якія адбудуцца ў сферы вышэйшай адукацыі

|

Да наступнага году ВНУ унясуць прапановы па тых спецыяльнасцях, якія, з іх пункту гледжання, патрабуюць перагляду, у тым ліку па тэрмінах навучання. Але ўжо гэтыя летам чакаюцца змены ў правілы прыёму ў ВНУ: для ўдзелу ў конкурсе абітурыент павінен мець бал у сертыфікаце цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) па кожнаму прадмету не ніжэй за 7.

Аўтазапчасткі – гэта ўмела разабраныя … грузавікі

|

У пункце пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы супрацоўнікі мытні затрымалі кантрабанду чатырох грузавых аўтамабіляў.

Еўрапейскі Чырвоны Крыж наведае Гродна

|

4 траўня прэзідэнт Еўрапейскай сеткі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца па пытаннях ВІЧ/СНІД і туберкулёзу, прадстаўнік Італьянскага Чырвонага Крыжа Фабіё Віторыё Патруна наведае Гродна.

«Дзень дабра» пройдзе ў Гродне 13 траўня

|

На пляцоўцы амфітэатра ў парку імя Жылібера з 12.00 да 15.00 адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі і аўтарскай песні. Будуць працаваць атракцыёны, выстава-кірмаш творчасці дзяцей-інвалідаў, куток арт-тэрапіі. У якасці падарункаў юным гасцям свята рыхтуецца клаўнада, пясочнае шоў і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы.

Беларуска-чэшскія перамовы ў Гродна

|

Першая сустрэча прадстаўнікоў прадпрыемства ААТ «Радыёхваля» і чэшскага канцэрна прайшла на беларуска-чэшскіх перамовах прадстаўнікоў дзелавых колаў у Гродне. Гаворка ідзе пра пастаўкі спецыялізаваных камплектуючых для аўтамабіляў «Шкода».

Самая недагледжаная вобласць у Беларусі

|

Красавіцкая праверка санітарнага ўтрымання тэрыторый, якая праводзілася органамі санітарнага нагляду, выявіла, што самым брудным рэгіёнам у РБ апынулася … Гродзенская вобласць. Самая чыстая – Мінская.

«Страх у краіне спакою»: аналіз, сумненні, меркаванні

|

Сёння, у дзень гадавіны тэракта ў мінскім метро, на канале «Белсат» адбудзецца прэм’ера дакументальнай стужкі «Страх у краіне спакою» рэжысёра Кацярыны Бортнік.