Незвычайны «тэлевізійны» дзень адбудзецца ў Гродне

|

Заўтра, 6-га красавіка, у Гродне адзначаць Дзень Тэлерадыёарганізацый (ТРА) Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У праграме дня – канцэрт «саюзных» зорак эстрады, наведванне месцаў баёў Першай сусветнай вайны. А пачнецца мерапрыемства ў ААТ «Гродна Азот» паказам дакументальнай стужкі, прысвечанай вядучаму прадпрыемству Гарадзеншчыны.

Прыбралі бераг, абсталявалі аўтастаянку і месца адпачынку

|

«Гродзенскі рыбалоўны Клуб» сумесна з Дзяржаўным заказнікам «Азёры» правёў суботнік на возеры Зацкава. Людзей сабралася шмат, каля 60 чалавек: сябры клуба, гродзенскія рыбакі, многія прыехалі сем’ямі, з дзецьмі.

Незаконнае паляванне на дзікіх жывёлаў

|

Выпадак незаконнага палявання на казуль зафіксаваны ў Слонімскім раёне. Наступствы злачынстваў знайшлі і ў Белавежскай пушчы: працаўнікі Гродзенскай абласной інспекцыі ў «Нацыянальным парку «Белавежская пушча» выявілі сляды і кроў дзіка.

Каштоўны лідскі квас

| Без катэгорыі

1,5-літровая бутэлька «Лідскага квасу» прадаецца ў польскай сталіцы за 10 злотых – каля 26 000 беларускіх рублёў. У нас такую ж бутэльку квасу можна купіць крыху больш чым за 7000 рублёў.

Нерухомасць – на распродаж

|

Каля 20 будынкаў у Гродна прапануюцца для арэнды або продажу на аўкцыёнах. Акрамя таго, з жылога фонду выведзеныя і амаль 60 кватэр у цэнтры горада. Памяшканні таксама плануецца выставіць на таргі.

Каляровыя святы Вяцкага краю

| Без катэгорыі

Вяцкая губерня– велізарны край неверагоднай прыгажосці.

Але «пейзаж» –  жанр, хутчэй, маляўнічы. У ім прывольна мастакам і няўтульна журналістам: апісваць прыроду – справа няўдзячная, прыроду пажадана бачыць, чуць і адчуваць.

Джэм з чарніц і сок з гарбуза

|

Прадпрыемства «Гродзенскі кансервавы завод» упершыню пачало перапрацоўваць чарніцы і дурніцу. Пробная партыя прадукцыі з лясных ягад выпушчана і адпраўлена для сертыфікацыі.

«Газэль» перакулілася, пацярпелых няма

|

Дарожна-транспартнае здарэнне, якое ледзь не стала надзвычайных, адбылося ўчора на скрыжаванні вуліц Брыкеля-Таўлая: а восьмай гадзіне вечара перакулілася «Газэль» з пасажырамі.

Гарадзенкі падтрымалі «тыдзень груднога гадавання»

|

Сусветны тыдзень па садзейнічанню грудному гадаванні падтрымалі гродзенскія мамы. І арганізавалі сустрэчу ў Новым парку па пытаннях кармлення грудзьмі дзяцей пасля года і флэш-моб пад вокнамі радзільнага аддзялення бальніцы хуткай дапамогі.

Праца сферы ЖКГ выклікае больш за ўсё пытанняў

|

Учора, у часе прамой лініі, якую правёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра з гродзенцам, высветлілася, што найбольшую колькасць пытанняў выклікае праца сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.