Жыхары мікрараёна «Фолюш» незадаволены
Нараканні выклікае будаўніцтва аўтазаправачнай станцыі на тэрыторыі гаю: пад пагрозай і экалагічная бяспека і гістарычная каштоўнасць гэтай тэрыторыі. У гады Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся лагер для савецкіх ваеннапалонных «Шталаг», а цяпер знаходзіцца помнік загінулым.