Ключы ад кватэры ды ў бонус – аўтамабіль

|

Ашмянская сям’я, у якой у лістападзе мінулага году нарадзілася чацвёра дзяцей, атрымала новую кватэру і аўтамабіль.Такі выпадак, калі нарадзілася чацвёра двайнят, сапраўды унікальны – трэці ў нашай краіне за 50 гадоў.

Сёння ў Гродна пачаўся фестываль клубаў ЮНЭСКА

|

Гэты моладзевы форум традыцыйна праходзіць увесну і ўвосень. У цяперашнім фэсце прымуць удзел клубы ЮНЭСКА з Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Замежнымі гасцямі стануць французскія школьнікі, якія прыехалі ў СШ №8 па праграме міжнароднага абмену.

Прынцып шведскага стала у салдацкай сталоўцы

|

З пачатку красавіка ва Узброеных сілах Беларусі змяняюцца наборы прадуктаў некаторых пайкоў, у тым ліку – агульнавайсковым і курсанцкім. Усім бацькам будзе цікава даведацца, што іх дзеці ў войску будуць есці трохі якасней.

Трэць дэпутатаў гарсавета хочуць захаваць дэпутацкія мандаты

|

На 30 месцаў у Гродзенскім гарадскім савеце дэпутатаў будуць прэтэндаваць 55 кандыдатаў, такія лічбы прагучалі на паседжанні гарадской выбарчай камісіі ўчора, 25 сакавіка. А ў 14-ці гродзенскіх акругах выбары будуць безальтэрнатыўнымі.

Гарадзенка папоўніла скарбонку беларускай зборнай

|

Яшчэ адзін бронзавы медаль для беларускай паралімпійскай зборнай – у лыжнай гонцы вольным стылем на 15 км сярод спартсменак з абмежаваным зрокам – заваявала гарадзенка Ядзвіга Скарабагатая, прапусціўшы наперад толькі расіянку і немку.

Замест пярсцёнкаў – шлюбныя… «кайданкі»

|

Сёння ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адкрываецца спецыялізаваная выстава «Вясельны перапалох-2010». На ёй будуць прадстаўленыя тавары і паслугі па арганізацыі вясельнай урачыстасці. А разынка мерапрыемства – старажытны абрад кавальскага шлюбу.

З гандлёвай сеткі Гродна канфіскавана кавы і гарбаты на 24 мільёна рублёў

|

Падаткавая служба Леніскага раёна Гродна выявіла канал незаконных паставак адным з суб’ектаў гаспадаркі з г. Мінска буйных партый кавы і гарбаты ў гандлёвую сетку горада.

Неафіцыйныя разлічваюць на легалізацыю, афіцыйныя – на дыялог з Варшавай

|

Старшыня галоўнай рады неафіцыйнага СПБ Анджэй Пачобут выказаў надзею на тое, што ў выніку работы беларуска-польскай камісіі, якая пачала працу сёння ў Міністэрстве замежных спраў, спыніцца практыка камерцыялізацыі Дамоў польскіх, і яны будуць выкарыстоўвацца выключна ў культурна-асветніцкіх мэтах, як гэта і меркавалася першапачаткова.

Краіна ф’ёрдаў – прытулак для беглых генералаў

|

Экс-намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Руднік арыштаваны па абвінавачванні ў злоўжыванні службовым становішчам і знаходзіцца ў гродзенскім СІЗА. А сам былы кіраўнік – Генадзь Хацько зусім і не знік, ён проста збег у Нарвегію.

Унікальныя расліны Еўрапейскага кантынэнту

|

Беларускія навукоўцы даследуюць стан вадаёмаў унікальнага прыроднага комплексу «Блакітныя азёры», размешчанага на тэрыторыі нацыянальнага парку «Нарачанскі», які займае частку тэрыторыи Гарадзенскай, Минскай і Віцебскай абласцей.