Паміж Раством і Вадохрышчам

|

Адшумелі «Новыя гады» і Раство… Але святкі не скончыліся: працягваюцца Каляды, наперадзе – Вадохрышча. З 7 па 19 студзеня праваслаўным забаранялася працаваць, асабліва шыць, плесці, рабіць што-небудзь крывое, а таксама секчы сякерай.

Які каляндар зручнейшы

|

Магчыма, што 2012 год мы будзем святкаваць па рычардсонаўскаму каляндару, які актыўна прасоўвае ў ААН старшыня Сусветнай асацыяцыі каляндароў Уэйн Рычардсан. Ён лічыць, што цяперашні грыгарыянскі, прыняты ў 1582 годзе, нікуды не падыходзіць…

Амаль год за кратамі: і зноў адмовілі ў спыненні справы

|

Ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы. Пра гэта паведаміў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка.

У светла-блакітным тоне, упрыгожаным пазалотай…

|

Пачаўся апошні этап аднаўлення алтара Гродзенскага фарнага касцёлу — яго роспіс. Навуковы кіраўнік праекту аднаўлення алтара варшавянін Павел Садлей сумесна з беларускім мастаком Уладзімірам Кіслым падрыхтавалі эскіз колеравага рашэння.

Самагонны тэрарызм у вёсцы Рыбніца

|

Міні-завод па вытворчасці самагону, які размяшчаўся ў гаспадарчым будынку побач з домам 52-гадовай непрацуючай жыхаркі Гродна, выявілі супрацоўнікі Гродзенскага РАЎС у вёсцы Рыбніца. Да таго ж, у «вытворчым» памяшканні без мер бяспекі захоўвалася каля 20 балонаў з газам: у выпадку збояў у самагоннай сістэме ўся вёска магла ўзляцець на паветра.

У новы год – з новымі падаткамі, пошлінамі, субсідыямі і арэндай

|

Можа быць, вы яшчэ не ведаеце, але ўжо пяты дзень мы жывем па некаторых новых законах, якія ўступілі ў сілу з 1-га студзеня. Што яны памяняюць у нашым жыцці?

Акцыя для адораных дзяцей

|

Сёння Цэнтр «Прамень» збірае «высокі» збор на традыцыйнае навагодняе свята: пераможцы гродзенскіх гарадскіх і абласных алімпіяд, спаборніцтваў, творчых і інтэлектуальных конкурсаў (усяго каля 50 школьнікаў) разам правядуць час і атрымаюць падарункі.

Ахвяра кахання і дэпартацыі

|

Дзень таму лідскія памежнікі ў чарговы раз затрымалі 52-гадовага літоўца – гэта была чацвёртая спроба нелегальна перасекчы мяжу Беларусі. І ўсякі раз затрыманы мужчына тлумачыць свае ўпартыя паводзіны тым, што імкнецца ўбачыцца са сваёй грамадзянскай жонкай-беларускай.

Рамантыка і навука ў этнасацыяльных працэсах

|

Сёння – дргі дзень працы 8-й міжнароднай канферэнцыі «Этнасацыяльныя і канфесійныя працэсы ў сучасным грамадстве», якая адбываецца ў Гродна. У ходзе пленарнага паседжання вылучыліся два падыходы да метадалогіі дакладаў, ад рамантычна-лірычных да навуковых падыходаў у асвятленні замоўленых тэмаў.

Апостал Сымон вярнуўся ў касцёл

|

Сёння на галоўны алтар Фарнага касцёла ў Гродна ўсталявалі фігуру апостала Сымона, знішчаную падчас пажару 2006 году.