Плата за гарадскія выгоды апынулася высокай

|

У прыгарадзе Гродна – Ласосна, Кульбаках, Малахавічах, Дзмітрыеўке – жыхары пратэстуюць супраць праграмы гарвыканкама па комплекснаму дабраўпарадкаванню былых вёсак, якія былі далучаныя да горада ў 2008 годзе.

Пенсіянеры застаюцца за мяжой дабрабыту

|

З 1-га жніўня павышаюцца пенсіі. Пераразлік працоўных пенсій будзе зроблены зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў за II квартал 2011 года. У выніку пераразліку пенсіі павялічацца ў сярэднім на 13% – з Br669 тыс. да Br757 тыс.

Удзельнікі падаюць апеляцыі. Акцыі неабходны новы фармат

|

Жыхары Гродна, асуджаныя за ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту, спрабуюць абскардзіць рашэнні судоў. Апеляцыю ў абласны суд падалі ўжо тры чалавекі – Аляксей Аляксандраў, Ігар Грыгалец і Канстанцін Каплін.

Не паставіш нумар, наракай на сябе!

| Без катэгорыі

Якая сувязь можа быць паміж нумарацыяй падвальных памяшканняў і прадухіленнем тэрарыстычных актаў? Тыя, хто сябруе з логікай, могуць супакоіцца, – ніякай сувязі няма. Аднак ідэалагічныя аддзелы ЖЭСаў гэтую сувязь не толькі бачаць, але і настойліва прапагандуюць.

Татарстан прасоўваецца на захад?

|

Па чутках, адзін з найбуйнейшых вытворцаў хімічнай прадукцыі ў Расіі, татарстанскі «Казаньаргсінтэз», мае намер набыць вытворцу поліаміднай прадукцыі «Гродна Хімвалакно».

У Гродна вызначаць лепшага вадзіцеля таксі

|

Фінал праекта Гродзенскай ДАІ па бяспецы дарожнага руху “Бітва таксістаў” адбудзецца 22 ліпеня ў цэнтры Гродна. Праект стартаваў 23 лютага.

Прысуд прыведзены ў выкананне

|

Расстралялі двух жыхароў Гродна – Алега Грышкаўца і Андрэя Бурдыку, прыгавор па справе аб забойстве трох чалавек вынесены Гродзенскім абласным судом 14 мая 2010 года. Злачынства было ўчынена ноччу 14 кастрычніка 2009 года ў кватэры дома на вуліцы Кабяка ў Гродне.

Зноў падвысіліся кошты на бензін

|

І хоць павышэнне нязначнае – на некалькі адсоткаў, тэндэнцыя абазначылася: да канца года мы рызыкуем мець тыя самыя 30% павышэння, якія ўжо «праходзілі» у чэрвені. 1 літр бензіну АІ-95 каштуе 4650 рублёў, АІ-92 – 4300, дызель – 4650, Н-80 – 4200. Як паведамілі «Твайму Стылю» на аўтазапраўцы «Панямунь», цэннікі былі змененыя сёння ноччу.

У маўклівых акцыях пратэсту становіцца ўсё менш удзельнікаў

|

Безумоўна, два фактары гуляюць ролю ў гэтай тэндэнцыі. Па-першае, агрэсія з боку праваахоўных органаў. Па-другое, адносная бесперспектыўнасць саміх акцый. Магчыма, таму што людзі проста не бачаць і не разумеюць “А што далей?”.

138 сем’яў педагогаў атрымаюць ключы ад новых кватэр

|

Сёння ўвечары адбудзецца цырымонія ўрачыстага адкрыцця дома па вуліцы Паўднёвай, 22 у мікрараёне «Вішнявец-7». Дом пабудаваны літаральна за год і здадзены ўжо з аздабленнем, «пад ключ».