Старыя гарадзенскія могілкі. Частка І

Адно з самых цікавых месцаў Гродна – старыя могілкі па вуліцы Антонава, праваслаўныя і каталіцкія. А ёсць яшчэ габрэйскія могілкі ў Пышках, Францішканскія парафіяльныя могілкі каля завулку Перамогі, вайсковыя могілкі на Белуша.

Гістарычныя аўторкі ў “Краме Ц”: Рэлігійнае аблічча Гродна

Чарговым госцем гістарычнага аўторка для цікаўных гарадзенцаў стаў краязнаўца і экскурсавод Віктар Кірэеў. Ён распавёў пра рэлігіі і канфесіі, якія суіснавалі на нашых землях, манаскія ордэны Гродна, а таксама пра адметнасці гісторыі і архітэктуры гарадзенскіх храмаў.

Ачышчальная міква і гістарычныя артэфакты: каля гарадзенскай сінагогі пачаліся будаўнічыя працы

Каля гарадзенскай харальнай сінагогі пачалі будаваць мікву – водны рэзервуар для ачышчэння ад рытуальнага бруду, расказаў “Твайму стылю” старшыня габрэйскай абшчыны Гродна Барыс Квяткоўскі. Падчас будаўнічых прац было знойдзена некалькі дзясяткаў археалагічных артэфактаў розных стагоддзяў. 

Гарадзенская Троя: загадкі беларускай гісторыі

|

Як адкрылі Горадзен над Нёмнам? Колькі мураваных храмаў меў горад у XII стагоддзі? Дзе знаходзіўся галоўны гарадскі пасад у раннім сярэднявеччы? Чаму Горадню называлі горадам паляўнічых? Якія тайны яшчэ хавае падземная Горадня?

Яшчэ адна гісторыя выжыўшага: самы маленькі вязень гарадзенскага гета

Гэта гісторыя чалавека, якому ўдалося выжыць у жахах вайны і які хацеў адпомсціць фашыстам за смерць сваякоў. “Твой стыль” распавядае пра самага маладога вязня гарадзенскага гета. Хiршэл Гродзенскі і па гэты дзень жыве, толькі не ў Гродне, а далёка за акіянам.

Кароткая гісторыя гарадзенскай чыгункі (+ старыя фота)

Штогод у краінах СНД у першую нядзелю жніўня адзначаюць дзень чыгуначніка. Гісторыя свята сягае канца ХІХ ст. Для Гродна гэты дзень мае значэнне, бо горад мае справу з чыгункай ужо 160 год.

Ці могуць млыны пад Гродна стаць турыстычнымі аб’ектамі?

|

Млыны – вадзяныя, паравыя, ветракі – цягам апошніх дзесяцігоддзяў цалкам зніклі з беларускіх краявідаў. Эканамічны і гаспадарчы сэнс даўно страчаныя, а да разумення рэнавацыйнага і турыстычнага патэнцыялу такіх аб’ектаў грамадства толькі падыходзіць. Тым часам толькі на Ласасянцы захавалася ажно пяць млыноў XVIII-XIX стст.

Футбол на касцях: лёс старых могілак на месцы гарадзенскага стадыёна “Нёман”

Усе ведаюць, дзе ў горадзе адбываюцца футбольныя і хакейныя матчы, але мала хто ведае, што ўсе яны гуляюцца практычна “на касцях”.

Першая Сусветная ў Гродне: горад быў стратэгічна важны і для расійцаў, і для немцаў

101 таму пачалася Першая Сусветная вайна. “Твой стыль” спытаўся ў гарадзенскага даследчыка Дзмітрыя Люціка пра тое, як немца здабывалі, а потым пакідалі Гродна.

Будынкі Гродна, якія наўрад ці перажывуць бліжэйшае дзесяцігоддзе

Здавалася б, амаль за дзесяцігоддзе апошняй рэканструкцыі Гродна было ўжо столькі зруйнавана гістарычных будынкаў, што руйнаваць не засталося чаго. Але не. Засталіся яшчэ не адзін і не два цікавыя будынкі, якія чакаюць сваёй чаргі на візіт экскаватара.