У верасні па Нёману праплывуць вікінгі

|

21-27 верасня ў Гродзенскай вобласці адбудзецца судаходны міжнародны фестываль раннесярэднявечнай культуры “З варагаў у грэкі”. 

Што і як часта можна цяпер перавозіць праз мяжу

На сайце Дзяржаўнага мытнага камітэту з’явіліся метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні прызначэння і кошта тавараў, якія могуць перамяшчаць праз мяжу фізічныя асобы.

Рассельгаснагляд збіраецца прасіць Беларусь забараніць імпарт агародніны і фруктаў з Польшчы

|

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расійскага ведамства Аляксей Аляксеенка агенцтву Бизнес-новости. 30 ліпеня Рассельгаснагляд паведаміў аб увядзенні часовых абмежаванняў на ўвоз з Польшчы фруктаў і агародніны. Пад забарону трапілі яблыкі, грушы, абрыкосы, вішня, чарэшня, персікі, нектарыны, слівы, усе віды капусты і іншая агародніна.

Фотарэпартаж: як адпачываюць на Свіцязі

|

У гарачае, нават па летніх мерках, надвор’е людзі цягнуцца да вадаёмаў. Блог “Навіны Гродна і вобласці” падрыхтаваў невялікую падборку фота з пярліны не толькі Навагрудскага раёна, але і ўсёй краіны – возера Свіцязь.

Ахвяры “Малой Катыні” пахаваныя ў Калетах?

|

У ваколіцах вёскі ў Гарадзенскім раёне на самай мяжы з Польшчай і Літвой могуць быць пахаваныя 592 ахвяры аблавы, зладжанай савецкімі спецслужбамі ў 1945 г. у Аўгустоўскай пушчы. Такую версію выказаў 27 ліпеня на канферэнцыі ў Варшаве намеснік старшыні Таварыства “Мемарыял” (Расія) Нікіта Пятроў.

Прайшоў рэкордны веламарафон “Суседзі 2014” (фота)

Роварны марафон “Суседзі 2014”, што адбыўся на Аўгустоўскім канале 19 ліпеня, не проста паставіў чарговы рэкорд па колькасці ўдзельнікаў. Арганізатарам удалося прыцягнуць у паўтары разы больш удзельнікаў, чым было год таму! Агулам стартавала ажно 690 ўдзельнікаў і 639 паспяхова скончыла дыстанцыі.

На аднаго жыхара Гродна прыпадае 30 кг шкодных выкідаў

Чым дыхаюць жыхары беларускіх гарадоў? Не толькі чыстым паветрам, але і шкоднымі выкідамі з прамысловых прадпрыемстваў. І Гродна ў спісе “лідараў” сярод гарадоў, дзе трубы дымяць найбольш. 

На канцэрт “Ляпісаў”у Вільні можна паехаць па бясплатных візах

|

23 жніўня гурт гурт «Ляпіс Трубяцкі» у межах развітальнага тура «Клоуна нет – Happy End Tour» дасць канцэрт для беларускай публікі. Выступ адбудзецца ў Вільні на адкрытай пляцоўцы клуба Loftas у 21:00, разлічанай на 4,5 тысячы гледачоў. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

У Гродне пройдзе фестываль піва (+ піўная мапа Беларусі)

Удзел у ім возьмуць півавары з розных гарадоў краіны. Імпрэза адбудзецца ў межах кірмашу “Еўрарэгіён “Нёман”-2014”, які запланаваны на 2-4 верасня.

Фотафакт: Як у Беластоку змагаюцца са спёкай

|

На Рынку Касцюшкі ў цэнтры Беластока працуюць гэтак званыя “водныя заслоны”. Яны ратуюць ад спёкі, што даходзіла апошнімі днямі ледзь не да 30 градусаў у цені. Гэтая ініцыятыва беластоцкага водаканала не толькі ахалоджвае ў спёку, але і дазваляе весела бавіць час.