Гарадзенцы ў здымках: каго мы сустрэлі на вуліцах горада 8 жніўня 2016
У канцы працоўнага дня мы выйшлі ў цэнтр горада і сфатаграфавалі выпадковых гарадзенцаў. І ў чарговы раз пераканаліся, што ўсе яны цiкавыя i зусім розныя.
У канцы працоўнага дня мы выйшлі ў цэнтр горада і сфатаграфавалі выпадковых гарадзенцаў. І ў чарговы раз пераканаліся, што ўсе яны цiкавыя i зусім розныя.
МАЗ моцна пратараніў VW Passat B4 у панядзелак, 8 жніўня, каля 12 гадзін, на скрыжаванні вуліц 17 верасня і Максіма Багдановіча. Кіроўцу легкавушкі прыйшлося выбірацца праз пасажырскія дзверы.
З сярэдзіны красавіка краіна жыве з новымі лімітамі: тыя, хто ездзіць за мяжу часцей чым раз на тры месяцы, могуць бяспошлінна завезці тавараў на суму да 300 еўра і вагой да 20 кілаграмаў. Ці атрымалася беларусам, у якіх самы высокі ў свеце адсотак шэнгенскіх візаў на душу насельніцтва, прыстасавацца да новых правіл? Ці часта парушаюць і што вязуць? Каб адказаць на гэтыя пытанні, Onliner.by адправіўся на беларуска-польскую мяжу.
Невядомы з акна чацвёртага паверху інтэрната па вул. Урублеўскага, 7а выкінуў маленькага ката. Гэта здарылася ў нядзелю, 7 жніўня. На дапамогу жывёле своечасова прыйшла валанцёрка “Адданага сэрца” Ганна. Яна была сведкай таго, як кацяня кінулі з вышыні.
Гарадзенскі гарвыканкам падлічыў, што поўны камплект для дзяўчынкі малодшага школьнага ўзросту можа вагацца ад 250 да 550 рублёў. Для хлопчыка — ад 200 да 500. А насамрэч?
Пры цяперашніх цэнах на гарадзенскім школьным базары дзіця можна сабраць у школу ў сярэднім за тры з паловай мільёны, піша svaboda.org.
Пакуль у Рыа на Алімпіядзе змагаюцца гарадзенскія спартсмены, мы ўзгадваем забытага земляка – плыўца Давіда Мышалава. У свой час ён быў лепшым не толькі ў Гродне, але і адным з лепшых у даваеннай Польшчы.
У Гродне апошні матч групавога этапу Кубка Салея скончыўся перамогай падапечных Секргея Пушкова. Чырвона-чорныя, гуляючы ў не вельмі якасны хакей, абыгралі ХК “Брэст” з лікам 5:3.
Прадэманстраваўшы добрую гульню ў матчы з “Крумкачамi”, каманда Ігара Кавалевіча не здолела ўзяць важныя тры ачкі. Гульня, якая праходзіла ў Гродне, скончылася пры ліку 2:2. Заробленае ачко дазволіла гарадзенцам дагнаць “Нафтан” у турнірнай табліцы.
На вежы параднага ўваходу ў адрэстаўраваную сядзібу палітыка, дыпламата і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі ўсталяваны гадзіннік. Ён не прэтэндуе на поўную адпаведнасць страчанаму арыгіналу, больш за тое, кожная новая гадзіна на ім адлічваецца боем курантаў Спаскай вежы маскоўскага Крамля.
Вечар танцаў ад школа танца і пластыкі Dat-Dance прайшоў на летняй сцэне парку Жылібера 6 жніўня. З-за кепскага надвор’я гледачоў было няшмат, але тыя, хто не пабаяўся дажджу, пабачылі розныя віды ўсходніх танцаў, а таксама сontemporary dance, tribal fusion і іншыя напрамкі сучаснага танцу. Скончыўся вечар танцамі з агнём.