“Гаряча штучка”. Оля Лета засвяцілася на ўкраінскім тэлепраекце “Танцюють всi!”

|

Гарадзенская танцорка Оля Лета ў маі спрабавала свае сілы на ўкраінскім танцавальным тэлепраекце “Танцюють всi!”. Пабачыць міжнародны сезон шоў на канале СТБ можна будзе ўжо з 2 верасня. Тады мы і даведаемся, ці прайшла беларуска далей.

Гарадзенцам пакажуць ролікі пераможцаў aDNaK!

|

Паказ найлепшых беларускамоўных рэкламных відэаролікаў, якія прымалі ўдзел у Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!, пройдзе 25 жніўня ў 19.00 у гродзенскім Цэнтры адпачынку і развіцця “Партал”.

П’яны кіроўца на BWM у свой дзень нараджэння разбіўся каля Азёр. Загінуў пасажыр

|

Пасажыр загінуў, яшчэ тры чалавекі ў шпіталі, а BMW не падлягае рамонту – такі вынік аварыі, што здарылася раніцай 22 жніўня каля Азёр пад Гродна. 27-гадовы п’яны кіроўца не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам, паведамілі ў прэс-службе ДАІ Гродна.

Разборкі вулічных музыкаў: новы бубнач у цэнтры Гродна пераманіў слухачоў у калег?

|

Гарадзенскія вулічныя музыкі скардзяцца на прафесійнага бубнача Алега, які стаў гэтым летам граць у цэнтры горада. З-за новага артыста ў музыкаў на Савецкай істотна зменшылася выручка. Сам Алег сыходзіць са свайго месца не збіраецца і кажа, што людзі ідуць туды, дзе ім падабаецца.

У Гродна з дапамогай краўдфандынгу плануюць зладзіць першае свята беларускай моды

|

Арганізатары першага свята беларускай моды “Святаяннік” хочуць стварыць калекцыю адзення для 15 матуль і дзяцей з улікам беларускай культуры моды XVI-XIX стагоддзя.

У Беластоку білі бальшавікоў. 140 рэканструктараў аднавілі падзеі 1920 года

|

Першая пастаноўка бітвы за Беласток, што прайшла ў 1920 годзе, адбылася 21 жніўня на скрыжаванні вуліц Варшаўскай і Палацавай. У ёй узялі ўдзел 140 рэканструктараў, піша poranny.pl.

Ібрагім Саідаў: Беларусь – мая другая радзіма, краіна, якая прытуліла

|

Пасля перамогі ў баі за бронзу ў суперцяжкай вазе ураджэнец Дагестана, які прадстаўляе Беларусь, Ібрагім Саідаў прызнаўся “Прэсболу”, што змагаўся на ўколах.

Джазавая нядзеля: на Савецкай граў джаз, блюз і рок-н-рол

|

Гарадзенскія і мінскія музыкі ўвечары 21 жніўня зайгралі джазавыя і блюзавыя кавалкі на прыступках палацу культуры тэкстыльшчыкаў у Гродне. Выступілі не толькі гарадзенцы “Радыус 02II40”, “SHADE OF WHITE” і АТРтрыа Ігара Гіро ды мінчукі Уладзімір Ткачэнка і Людміла Куц, але і віленскі “The Road Band”, які прыехаў у Гродна адразу з фестывалю кантры ў Вісагінасе.

Не проста фігуркі: клуб “Цэнтурыён” гатовы пазнаёміць гарадзенцаў з варгеймамі

У гарадзенскім клубе ваенна-тактычных гульняў “Цэнтурыён” збіраюцца людзі, якія цікавяцца варгеймамi і скiрмiш-гульнямі з мініяцюрамі. Клуб існуе некалькі гадоў, але адзінкі застаюцца тут надоўга. Зараз хлопцы хочуць папулярызацаваць сваё хобі і гатовыя распавядаць гарадзенцам пра Warhammer 40 000.

Ібрагім Саідаў зрабіў “Алімпійскі выбар”: 7,5 тысяч рублёў пералічаць у спартшколу ў Гродне

|

Барэц вольнага стылю Ібрагім Саідаў, які прынес Беларусі дзявяты алімпійскі медаль, ужо на п’едэстале зрабіў свой ​​”Алімпійскі выбар”. Па рашэнні Саідава Прэзідэнцкі спартыўны клуб накіруе 7,5 тысяч рублёў на падтрымку школы вышэйшага спартыўнага майстэрства ў Гродне.