Уладзімір Краўцоў прыйшоў на “Атрад самагубцаў”: паслухаў новы Dolby Atmos, але фільм не даглядзеў
У кінатэатры “Кастрычнік” 4 жніўня прайшоў прэм’ерны паказ фільма “Атрад самагубцаў” у новым для Гродна фармаце 3D-гуку Dolby Atmos. Адчуць моц новай сістэмы прыйшоў і старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Але да канца фiльма ён не дасядзеў.