Гарадзенцы ў Рыа. За каго заўзець на Алімпіядзе-2016

|

З Гарадзеншчыны на сёлетнія Алімпійскія гульні ў Бразілію выправілася больш за 20 чалавек. Мы даведаліся, калі і за каго трэба заўзець гарадзенцам.

Легендарны кавалерыст Караль Румель. Першы беларускі алімпіец быў гарадзенцам

У Бразіліі пачаліся XXXI Алімпійскія гульні. Лічыцца, што ўпершыню беларускія спартоўцы прынялі ўдзел у Алімпіядзе 1952 года ў складзе зборнай СССР. Але гэта былі не першыя алімпійсікя спартоўцы — ураджэнцы Беларусі, піша novychas.by.

Прэм’ера гарадзенскага фiльма “Прототип” пройдзе на YouTube

|

Кароткаметражны фільм “Прототип” ад гарадзенская кінакампаніі “Amber Film”, з’явіцца ў вольным доступе ў інтэрнэце 12 жніўня. Здымкі стужкі доўжыліся ў Гродне і ваколіцах больш за тры месяцы. Увесь фільм зняты ад першай асобы.

Аўтавакзал у Беластоку пачнуць зносіць восенню. У 2017 пабудуюць новы

|

Новы вакзал мае быць зручным і сучасным. Сённяшні хутчэй пужае сваім станам. Пакуль што працы не ідуць, але разбіраць існуючы будынак павінны пачаць ужо ў кастрычніку. У чэрвені 2017 года новы вакзал мае быць гатовы, піша poranny.pl.

Падчас візіту міністра інфармацыі на “Гродна Плюс” запусцілі вяшчанне ў HD-фармаце

|

Міністр інфармацыі Лідзія Ананіч 5 жніўня праводзіць у Гродне рэспубліканскі семінар “Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай палітыкі”. Падчас свайго візіту міністр, разам са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем, прынялі ўдзел у запуску вяшчання гарадскога тэлеканала “Гродна Плюс” у НD-фармаце.

Цягнік Гродна-Варшава-Кракаў плануюць запусціць у верасні

|

Паводле слоў першага намесніка начальніка пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі Андрэя Кашко, у верасні плануецца пусціць цягнік Гродна-Варшава-Кракаў. Пра гэта чыноўнік заявіў 4 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, пішуць naviny.by.

Работніца АЭС: Рэактар гадзіну вісеў у паветры. ВІДЭАРЭПАРТАЖ з Астраўца

Журналісты “НН” адправіліся ў Астравецкі раён, каб даведацца, як мясцовыя жыхары ставяцца да будавання беларускай атамнай электрастанцыі.

У адказ на Алімпіяду ў Рыа ў Гродне адкрылі свае спаборніцтвы з агнём і спартоўцамі

|

Пакуль у Бразіліі рыхтуюцца да адкрыцця летнiх Алімпійскіх гульняў, у Гродне на стадыёне “Нёман” адкрылі сваю спартакіяду “Алiмпiёнiк-2016”. Больш за 200 спартсменаў з Гарадзенскай вобласці на працягу двух дзён будуць змагацца за званне мацнейшых.

У Гродне адкрылася нямецка-беларуская выстава “Жыць ці пісаць”, прысвечаная Варламу Шаламаву

|

Выставу падрыхтаваў “Дом літаратуры Берліна”, у Беларусі партнёрамі выступіла гарадзенская творчая прастора “ДОМ 46”. На выставе прадстаўленыя дакументы, фотаздымкі і мастацкія творы пра турмы, ссылкі і лагеры, праз якія прайшоў вядомы расійскі пісьменнік Варлам Шаламаў. Наведнікі выставы могуць паглядзець фільм пра жыццё і творчасць Шаламава, паслухаць расповед пра эпоху сталінізму, піша svaboda.org.

#ДавайСаня, прокачай страну! Гарадзенец чытае “прэзідэнцкі рэп” і ледзь не падае з асфальтаўкладчыка

|

Гарадзенскі блогер Яўген Лістапад выклаў у свой Instagram відэаролік, дзе ён стаіць ля катка, чытае рэп пра прэзідэнта Беларусі і пра трусікі, а потым заскоквае на каток ды ледзь не падае.