Гарадзенцаў запрашаюць прыбраць лес на Вiшняўцы

|

У сераду, 10 ліпеня, у лесе на Вiшняўцы плануецца грандыёзная ўборка. Акцыю ладзіць арганізацыя сучаснай народнай адукацыі АБФ (Актыўным Быць Файна). Пачатак у 11.00, удзельнічаць будзе не менш за 20 чалавек. Далучыцца можа кожны.

“Лістапад” удачы для Івана Ціхана: гарадзенцы даслалі алімпійцу больш за 1600 лістоў з пажаданнямі перамогі

|

Падчас Алімпіяды ў Рыа дэ Жанэйра гарадзенскі філіял РУП “Белпочта” праводзіць акцыю “Ліст удачы” для Івана Ціхана. У час гульняў, ад 5 да 21 жніўня, кожны ахвотны можа напісаць ліст з добрымі пажаданнямі і словамі падтрымкі да спартсмена, а почта перадасць іх алімпійцу.

За раўнапраўе ровараў і машын. Мэра Гродна пракацілі на бамбукавым тандэме велаактывiсты з Польшчы і Аўстрыі

|

Беларусь для Роладна і Эвы стала восьмай краінай, якую яны наведалі на сваім унікальным бамбукавым ровары-тандэме. Усяго запланавата пабываць у 15 краінах. Гродна – адзіны горад Беларусі, які ўвайшоў у маршрут велаактывістаў. Іх мэта – сустрэцца з грамадскасцю і данесці пасыл раўнапраўя ровараў і машын.

Протаіерэй Аляксандр Балоннікаў: Ларыса Геніюш — адна з найвялікшых вызнаўцаў праваслаўнай веры ХХ стагоддзя

Пры старажытнай Каложы ў Гродне адчынілася бібліятэка імя Ларысы Геніюш. Кім ёсць знакамітая паэтка для праваслаўнай царквы, і ці будуць ладзіцца ў бібліятэцы штогадовыя Геніюшаўскія чытанні? Госць перадачы на “Радыё Свабода” — настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.

У аблвыканкаме правялі паседжанне на тэму будучыні закінутых будынкаў у цэнтры Гродна

Які лёс гістарычных будынкаў у цэнтры Гродна, і калі іх прывядуць у парадак? Гэтыя пытанні старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой адрасавалі інвестарам. На пасяджэнне ў Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт запрасілі дырэктараў арганізацый, адказных за рэстаўрацыю будынкаў у гістарычным сэрцы горада.

HD-якасць: як праходзяць першыя дні вяшчання ў новым фармаце на гарадзенскім тэлебачанні

5 жніўня рэгіянальны тэлеканал “Гродна Плюс” першым у краіне пачаў вяшчанне ў HD-фармаце. Гэта сістэма тэлебачання з лепшым разрозненнем. Карцінка ў тэлевізары больш выразная і рэльефная, піша TUT.BY.

У Гродне з’явіўся пракат рэтра-скутараў: катаецца моладзь, закаханыя і фатографы

Пракат рэтра-скутараў працуе ў Гродне больш за месяц. Гарадзенец Максім падгледзеў ідэю ў Германіі і вырашыў набыць некалькі такіх стыльных мапедаў. Гарадзенцам навінка спадабалася.

Лагерную Біблію Ларысы Геніюш захоўвае жыхарка Зэльвы

|

У родным горадзе паэтку лічаць гераіняй усе, акрамя чыноўнікаў, піша belsat.eu.

 

На магіле Янкі і Ларысы Геніюшаў у Зэльве сёлета сабралася не так і шмат народу: з дзясятак чалавек са сцягамі, кветкамі ды знічкамі. Не дзіўна, бо асноўныя ўшанаванні, а менавіта першая навуковая канферэнцыя, прысвечаная паэтцы, адбудзецца ў Горадні непасрэдна ў дзень яе нараджэння – 9 жніўня.

З электронных таргоў у шосты раз спрабуюць прадаць аэравакзал пад Гродна

У пачатку верасня любы жадаючы зможа купіць з электронных таргоў аэравакзал у вёсцы Абухава Гродзенскай вобласці. Прадаць яго спрабуюць ўжо пяць гадоў – толькі за апошнія 2 гады абвешчана 10 аўкцыёнаў, але ні адзін з іх так і не адбыўся, піша TUT.BY.

Прэм’ера ў Гродне: “Ровары супраць машын”

|

10 жніўня ў 20.00 у ДОМе46 пакажуць кіно “Ровары супраць машын”. Уваход вольны.