Гарадзенцы на Марсе. Гурт “СпіноюДаСонца” адыграў на фэсце “MAPC RockFest+Lasertag”

Арганізатары сумясцілі турнір па лазертагу, коларфэст і музычны фестываль. На ім выступілі “Дай Дарогу”, Neuro Dubel, “Рокаш”, гарадзенскія “СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры” і шмат іншых гуртоў. Мерапрыемства адбылося 20 жніўня каля вёскі Перхурава ў 20 кіламетрах ад Мінску.

Справа ёсць справа, але сяброўства даражэй. Як у Гродне працуе бізнес, што пачынаўся з сацыяльных праектаў

|

Меркаванне, што бізнесоўцаў цікавіць толькі прыбытак, не пасуе да прыкладу тых гарадзенцаў, што пачалі ўласную справу з сацыяльных праектаў. Пра тое, як танцы ды гульні сталі бізнесам, і як сумяшчаць працу дзеля грошай з магчымасцю рабіць нешта бясплатна дзеля агульнай карысці, распавялі гарадзенскія бізнесоўцы Жана Рамановіч, Антось Янкоўскі і Іван Петушок.

Аўгустоўскі канал стаў бязвізавым

|

Іншаземцам для наведвання Аўгустоўскага канала ўстанаўліваецца бязвізавы ўезд у Беларусь. Адпаведны ўказ нумар 318 прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Гарадзенскі будаўнік песняй пра “свабодны Крым” падтрымаў Расію і Пуціна

|

Гарадзенец Яраслаў Вялічка, які летась праславіўся, спяваваючы “песенку заатэхніка”, выпусціў сваю чарговую сваю працу. Гэтым разам хлопец заспяваў пра “свабодны Крым”.

Яўген Бяласін: “Сто слоў пра Горадню пісаліся лёгка і хутка”

|

Адным з конкурсаў журналісцкага фестывалю БАЖынкі-2016 была прапанова напісаць тэкст не даўжэйшы за 100 стоваў пра Гродна. Пераможцам гэтага спаборніцтва стаў Яўген Бяласін з Берасця. “Пісалася пра Горадню лёгка і хутка, – падзяліўся ён уражаннем ад працы. – Гэты горад заўжды дае шмат уражанняў і наводзіць на роздум”.

“Альбо ў машыну, альбо ў слуп”. На Горкага сутыкнуліся французы – аднаўленню не падлягаюць

|

У Гродне на скрыжаванні вуліцы Горкага і 17 верасня 23 жніўня каля 11:00 адбылося сур’ёзнае ДТЗ. Кіроўца Peugeot, парушыўшы правілы, справакаваў сутыкненне з аўтамабілем Renault. У выніку два транспартныя сродкі рамонту не падлягаюць.

І ўцячы лягчэй, і беспрацоўе не страшнае. Як жыць на памежжы

|

Адзін незнакаміты ашмянец, які надта ганарыўся сваім мястэчкам, любіў гаварыць: “У Ашмянах адна палова насельніцтва – кантрабандысты, а другая – мытнікі”. Потым яго, здаецца, пасадзілі, але не за гэтыя словы. Хаця нешта крамольнае ў іх, канешне, ёсць. Аб кантрабандзе, мытніках ды й увогуле адметнасцях “памежнага” менталітэту і ладу жыцця мы пагаварылі з пісьменнікам і эсэістам Віктарам Сазонавым.

Беларускі Вавілон на хвалях часу: шматканфесійная Гародня вачыма журналістаў

|

У 20-я гады ХХ стагоддзя Гародню часта называлі Вавілонам. І нездарма – амаль тысячагадовыя гісторыя горада, што існаваў на скрыжаванні гандлёвых шляхоў з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход, зрабіла яго ўтульным домам для прадстаўнікоў шматлікіх народаў і канфесій.

Гарадзенцы вяртаюцца з Алімпіяды: адным з першых прыехаў стралок Ілля Чаргейка

|

У Беларусь пачалі вяртацца спартсмены-удзельнікі Алімпіяды ў Рыа. Адным з першых вярнуўся гарадзенскі дынамавец Ілля Чаргейка, які заняў 6-ае месца ў фінальных спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Хоць спартсмен і не заваяваў медаль, на які ўсе спадзяваліся, у гарадзенскім “Дынама” Іллю сустракалі як чэмпіёна.

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў: вучыцеся самі і дзяліцеся ведамі з іншымі!

|

Падзяліцца карыснымі ведамі, бясплатна атрымаць новы досвед і ўменні змогуць удзельнікі новай асветніцкай праграмы, якая стартуе ў Гродне ўжо гэтай восенню.