Іван Ціхан выйграў срэбра Алімпіяды ў кіданні молата

|

Беларус Іван Ціхан выйграў срэбраны медаль на алімпійскіх спаборніцтваў па кіданні молата. Лепшай для Ціхана стала пятая спроба на 77,79 метра. Перамогу ж святкаваў Дылшоду Назараў з Таджыкістана з вынікам 78,68. Бронза дасталася паляку Войцаху Навіцкаму, што кінуў молат на 77,73 метра. Ціхан лідзіраваў да трэцяй спробы Назарава, а за ўвесь час спаборніцтваў ні разу не апускаўся ніжэй другой пазіцыі, піша SPORT.TUT.BY.

“Як верыць такім камісіям?” На Гарадзеншчыне суды скасавалі рашэнні выбаркамаў аб нерэгістрацыі кандыдатаў

|

На Гарадзеншчыне праз рашэнні судоў кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя яшчэ тры прэтэндэнты. Гэта прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партый і незалежныя кандыдаты, піша svaboda.org.

У Заходнім дэрбі брэсцкае “Дынама” разграміла “Нёман”

|

Нечаканы вынік прынёс 19 тур чэмпіянату Беларусі па футболе. У Гродне футбалісты брэсцкага “Дынама” разграмілі “Нёман” з лікам 4:0. Каманда Ігара Кавалевіча нічога не змагла зрабіць супраць баявога суперніка.

Усё для веларуху: супрацоўнікі ДАІ з рулеткамі замерылі высокія бардзюры ў Гродне

|

Журналісты, велактывiсты і супрацоўнікі ДАІ 19 жніўня на роварах здзейснілі спецыяльны рэйд у пошуках высокіх бардзюр у занёманскай частцы горада. У выніку па маршруце “Янкі Купалы-Пышкі” ўдалося выявіць каля 30 месцаў, дзе бардзюр не адпавядаў нормам.

Цягнік Гродна-Кракаў можа выехаць на маршрут ужо ў пачатку верасня

|

Бесперасадачны цягнік Гродна-Кракаў з’явіўся ў раскладзе як польскай, гэтак і беларускай чыгункі. Паводле польскага раскладу, ён пачне курсіраваць 4 верасня, паводле беларускага – на дзень пазней. Аднак гэта ўсё яшчэ папярэдняя інфармацыя, якую Беларуская чыгунка пакуль не пацвярджае. Тым часам, 19 жніўня ў Гродна прыехаў пробны склад – цягнік InterCity з адным вагонам першага класу.

Мытнікі абяцаюць, што з 1 верасня на беларуска-польскай мяжы не будзе калапсу

З 1 верасня, пасля адмены абмежаванняў на вываз паліва з Беларусі, чакаецца сапраўдны бум на беларуска-польскай мяжы. Беларусы змогуць выязджаць на аўто часцей, чым раз у восем дзён. У тым, што чэргаў можна будзе пазбегнуць, упэўненыя начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэй Кавальчук і дырэктар Мытнай палаты Беластока Томаш Венгель. Яны сустрэліся, каб абмеркаваць актуальныя пытанні супрацоўніцтва на мяжы, піша “Перспектыва”.

У Лідзе гараджане пратэстуюць супраць заварвання смеццеправодаў: складаюць смецце ля пад’ездаў

|

У мікрараёне Новы Паўднёвы ў Лідзе больш за 20 гадоў у дамах існавалі смеццеправоды. Некалькі месяцаў таму іх заварылі, а людзям прапанавалі альтэрнатыву – насіць адходы ў кантэйнеры. Стаяць яны на спецпляцоўках, далекавата ад многіх пад’ездаў. Гэта выклікала масу абурэнняў у некаторых жыхароў, пішуць “Принеманские вести”.

Развітваемся з летам у “Шаблі” разам са Змітром Вайцюшкевічам

|

Усіх аматараў агратурызму запрашаюць у пятніцу, 26 жніўня, на хутар “Шаблі”. Апошнія выходныя лета можна будзе правесці там у кампаніі з рамантычным Змітром Вайцюшкевічам. Пачатак у 21.00.

“Грошай няма, але першая вежа ўжо гатовая”. Копія Крэўскага замка набывае бачныя абрысы

У вёсцы Чухны Смаргонскага раёна вельмі хутка з’явіцца новая славутасць, бо тут мастак Сяргей Бандарэнка будуе свой ​​уласны замак. І ўжо ўзведзена першая вежа, піша TUT.BY.

Кіраваць маланкай, як Тэсла. Гарадзенцы стварылі навуковае шоў пра асновы электрычнасці

|

Запаліць лампу на адлегласці і без правадоў? Для іх гэта не праблема. Хлопцы з гарадзенскага “Тесла Шоў” прадставілі відэасправаздачу, дзе яны паказваюць, як кіруюць сапраўднай маланкай. А таксама распавялі пра сур’ёзныя планы на будучыню.