Цела зніклага таксіста знайшлі ў полі каля Гібуліч

|

У Гродне знайшлі цела таксіста, якога шукалі больш за суткі. Паводле папярэдняй версіі, што яму нанеслі ўдар каменем па галаве, а пасля задушылі. Смерць гарадзенца пацвердзілi cваякi.

Mirum Music Festival 2016: што запомнім?

Другі дзень фестывалю, 14 жніўня, закончыўся дажджом і доўгачаканым канцэртам украінскага гурта Onuka, які выступіў класна ды на высокім узроўні. З фестывалю мы запомнім таксама іншыя “выступленні” – мужчын, што любляць распранацца.

У Гродне знік таксіст – машыну знайшлі ў лесе

|

Гарадзенскі таксіст не вярнуўся з начной змены 14 жніўня. Яго машыну знайшлі ў лесе недалёка ад Гродна.

У Гродне прайшоў шосты этап кубка па крос-кантры “Тры вярсты”

|

Шосты этап кубка Гродна па крос-кантры “Тры вярсты” прайшоў 14 ліпеня ў Пышках. У спаборніцтвах узялі ўдзел каля 70 раварыстаў. Першым прыехаў лідар агульнага заліку.

Цудоўня запрашае паслухаць “Галасы паэтаў”

|

Паэтычная вечарына з прэзентацыяй дыска “Галасы паэтаў” і музычна-спеўнай часткай адбудзецца 16 жніўня ў этнакраме “Цудоўня”. Удзельнічаюць Таццяна Грыневіч, беларуская паэтка-бардэса, музыка, і Антаніна Хатэнка, пісьменніца-публіцыстка, літаратуразнаўца.

Юніёрская зборная Беларусі па баскетболе заняла 8-е месца на чэмпіянаце Еўропы

|

Юніёрская зборная Беларусі па баскетболе, якой кіруе гарадзенскі трэнер Аляксандр Шымкавяк, заняла 8-е выніковае месца на чэмпіянаце Еўропы. У матчы за 7-ю пазіцыю нашы дзяўчаты саступілі аднагодкам з Чэхіі.

Каля Моладзёвага цэнтра “Гродна” вучылі танцаваць сальсу і бачату

|

У суботу, 13 жніўня, на пляцоўцы каля Моладзёвага цэнтра “Гродна”, чальцы аматарскага аб’яднання “Клуб сацыяльных танцаў” правялі для гарадзенцаў майстар-класы па лаціна-амерыканскіх танцах. Мерапрыемства прайшло ў рамках канцэртаў выхаднога дня, што арганізоўвае “Цэнтр культуры”.

Хто “разрульваў” разборкі аўтамонстраў? Амкадор-352 “Азотспецтранса” з Іванам Здановічам за рулём

Аўтабаі на выжыванне, што прашлі пад Гродна 13 жніўня, не абыходзіліся без ахвяраў. Каб эвакуіраваць параненых аўтамонстраў з гразкага поля бою патрэбна была не меншая спрактыкаванасць і дасведцанасць, чым ў саміх бясстаршных пілотаў. Іван Здановіч – кіроўца пагрузчыка Амкадор-352,  галоўнага тэхнічнага партнёра імпрэзы “АзотСпецТранса”, выцягваў машыны, што буксавалі на гразкай арэне і “на руках” дастаўляў знерухомелыя машыны механікам.  

Мікалай Верамеенка на Генерале Лі перамог у баях аўтамонстраў: “Прыдуркі з Хаззарта” могуць ганарыцца Atmo Rozzk-амі з Гродна

Самым моцным аўтамонстрам аўтабаёў на выжыванне, што прашлі 13 жніўня пад Гродна, аказаўся Opel Ascona “Генерал Лі”, каторай кіраваў пілот Мікалай Верамеенка з гарадзенскай каманды Atmo Rozzkі. Мы распыталі кіроўцу аўтамонстра пра шлях да месца “на тумбачцы” – п’едэстале гонару аўтабаёў.

Электрычны “Rolls-Royce” выехаў на маршрут у цэнтры Гродна. Першымі пракаціліся турысты

|

Адкрыты электрамабіль – рэпліка Rolls-Royce – 13 жніўня ўпершыню выехаў на пробны маршрут па гістарычным цэнтры Гродна. Як і прадказвалі, першымі кліентамі сталі менавіта турысты.