У расійскай кампаніі пракаментавалі гібель свайго супрацоўніка пры будаўніцтве БелАЭС

|

Прычынай гібелі супрацоўніка расійскай арганізацыі пры будаўніцтве БелАЭС маглі стаць парушэнні правілаў бяспекі пры падачы балонаў з газавай сумессю супрацоўнікамі субпадрадных арганізацыі. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў прэс-службе генеральнага падрадчыка будаўніцтва Беларускай АЭС “НІАЭП-АСЭ”.

Камунізм прайшоў, брэжнеўкі засталіся. Першай гродзенскай панэльцы спаўняецца паўстагоддзя

Юбілей гэты наўрад ці нехта будзе святкаваць на афіцыйным узроўні, а між іншым яго маглі б адзначыць дзясяткі тысяч гродзенскіх сем’яў. На карце цяперашняга Гродна не менш за дзве сотні так званых “брэжнеўскіх” панэльных пяціпавярховікаў, самы прыблізны лік кватэр у якіх ідзе на дваццаць або трыццаць тысяч. А калі палічыць так званыя “кітайскія сцены”, або пяццоткватэрныя дамы (накшталт таго, што на вуліцы Урублеўскага) або дамы-крэндзелі на Дамброўскага, то апошняя лічба ўзрасце ці не ў два разы.

“Універсітэт Залатога Веку” абвяшчае восьмы набор

|

Шаноўнае спадарства!

 

Калі вам 55+ і вы лічыце, што жыццё павінна быць актыўным і насычаным, калі вам цікава сустракацца і навучацца – гэтая прапанова для Вас!

 

Запрашаем Вас узяць удзел у прэзентацыі ўнікальнага праекта – «Універсітэт Залатога Веку», адрасаванага актыўным сталым гарадзенкам і гарадзенцам!

У летніку пад Гродна пачалася змена дла асаблівых дзяцей і іх бацькоў

|

Дзевяць дзён, з 24 жніўня да 1 верасня, у летніку “Зорька”, што месціцца на Юбілейным возеры, адпачывае асаблівая змена. Сюды запрасілі сем’і, што выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, а таксама дзяцей з сем’яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Праводзіць летнік Гродзенскае аддзяленне Чырвонага Крыжа, фінансавую падтрымку ў арганізацыі аказалі вернікі з Японіі і Міжнародная федэрацыя Чырвонага Крыжа.

Фотафакт: Як у Гродне супрацоўнікі МНС змагаюцца з восамі

|

З-за няякаснага капітальнага рамонту дома па вуліцы Ажэшкі, 36, супрацоўнікам МНС давялося цэлае лета змагацца з восамі, якія развяліся ў шчылінах, што пакінулі будаўнікі.

У Гродне супрацоўнік ДАІ павесіўся на працы

|

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, супрацоўнік здзейсніў суіцыд 29 жніўня, у будынку Упраўлення ДАІ. Прычыны і абставіны высвятляюцца ў ходзе праверкі, якую праводзіць УСК па Гродзенскай вобласці.

Чаму гарадзенцы перастаюць хадзіць у стары цір у парку Жылібера?

|

У самы стары гарадзенскі цір, які з’явіўся ў парку Жылібера яшчэ ў 1950-х гадах, перастаюць хадзіць людзі. З моманту заснавання ў ціры мала што памянялася – святла практычна няма, мішэні старыя і толькі ў мінулым годзе абнавілі вінтоўкі. Менавіта таму людзі аддаюць перавагу новаму стралковаму клубу, які працуе па суседстве i дзе можна нават выйграць прыз.

Гарадзенец Аляксандр Трыпуць будзе сцяганосцам Беларусі на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў у Рыа

|

XV летнія Паралімпійскія гульні пройдуць з 7 па 18 верасня ў Рыа-дэ-Жанейра. У іх возьме ўдзел 21 спартсмен-паралiмпiец з Беларусі. У склад зборнай ўключаны і тры прадстаўнікі Гарадзеншчыны – адзiн з iх панясе сцяг краiны на адкрыцці гульняў.

Санака Самарасінха ў Гродне: не ўспрымайце ААН як Санта-Клауса

|

Пастаянны Прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха прадставіў 29 жніўня на сустрэчы з грамадскасцю Гродна канцэпцыю кампаніі “Інклюзіўная Беларусь. Мэты ўстойлівага развіцця для ўсіх”. Мерапрыемствы гэтай кампаніі на Гарадзеншчыне адбудуцца 15 лістапада ў Лідзе і 18 лістапада ў Гродне.

Прэзідэнт падпісаў указ аб безнаяўных субсідыях на “камуналку”

|

Прэзідэнт Беларусі сёння падпісаў указ № 322 “Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый”. Дакументам прадугледжваецца ўкараненне з 1 кастрычніка 2016 года сістэмы безнаяўных жыллёвых субсідый на аснове выяўляльнага і заяўнага прынцыпаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, піша TUT.BY.