Футбольны манеж у Пышках абяцаюць пабудаваць восенню

|

Ужо ў кастрычніку плануецца скончыць будаўніцтва футбольнага манежа ў Гродне. Пра гэта 1 жніўня на сустрэчы з журналістамі ў Доме футбола заявіў намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар’ян.

Валы ідуць. Жывёла, што растварылася ў плыні гісторыі

Нямногія сёння адкажуць на пытанне: што за жывёла такая – вол? Мо нехта ўзгадае ўкраінскі мульцік, дзе казакі, нагрузіўшы на запрэжаны валамі воз мноства солі, паехалі яе прадаваць. На тым веды пра гэтую жывёлу бадай што і скончацца. Але менавіта вол на працягу доўгіх стагоддзяў быў спадарожнікам і памочнікам беларускага селяніна ў ягонай працы.

Марафон “Гродна-Друскенікі” прэзентуюць на вядучых сусветных забегах

Прэзентацыя марафону “Гродна-Друскенікі” пройдзе на галоўных забегах свету. Пра гэта падчас узнагароджання арганізатараў марафону 2016 года паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, перадае БЕЛТА.

Адчуй сябе алімпійцам! Падчас Гульняў у Рыа прабежкі гарадзенцаў перавядуць у грошы на дабрачыннасць

|

Жыхары Гарадзеншчыны, як і ўсе астатнія беларусы, змогуць прыняць удзел у маштабнай бегавой ініцыятыве “Эстафета дапамогі”, якая пройдзе ў першыя дні Алімпіяды. Кожны жадаючы 5 і 6 жніўня зможа прабегчы са смартфонам у любой частцы свету, а кампанія velcom перавядзе кіламетры ў рублі і накіруе ў дапамогу дзецям з фізічнымі парушэннямі.

У адным з двароў Гродна з’явілася гіганцкая лужына, у якой пасяліліся качкі

|

Фатаграфіі з качкамі ў двары даслаў autogrodno.by пастаянны чытач Павел. “Вось, дзе нашы падаткі за дарогі. Праспект Касманаўтаў, 39, у Гродне”, – напісаў гродзенец.

Гродзенская веласям’я: Ездзіць разам на ровары крута, але Гродна пакуль непрыязны да веласем’яў горад

Гарадзенец Леанід вельмі шмат перасоўваецца на ровары. Яго захапленне падзяляе ўся сям’я: жонка Кацярына, трохгадовы сын Даніла, які марыць перамагаць на веламарафонах, і 11-месячная Маргарыта, якая пакуль ездзіць у велакрэсле за спіной у таты. І нягледзячы на тое, што інфраструктура ў нашым горадзе пакідае жадаць лепшага, маладая сям’я часта ездзіць на велапрагулкі. Як гэта, круціць педалі ўсёй сям’ёй, распавялі “Гродзенскаму зялёнаму парталу” Леанід і Кацярына.

“Расатам” заменіць корпус рэактара для Астравецкай АЭС, калі Беларусь гэтага запатрабуе

|

У ноч на 10 ліпеня, падчас перамяшчэння, корпус рэактара для БелАЭС праслізнуў па кроквах і суткнуўся з зямлёй. Гэта адбылося з-за парушэнняў інструкцыі па страпоўцы грузаў, якія дапусцілі будаўнікі. Няштатная сітуацыя не пашкодзіла корпус. Пры гэтым “Расатам” гатовы замяніць яго, калі гэтага запатрабуе беларускі заказчык, заявіў 1 жніўня першы намеснік дырэктара дзяржкарпарацыі “Расатам” Аляксандр Лакшын.

У Гродне выявілі фальшывыя беларускія грошы новага ўзора

|

Увечары 26 ліпеня ў адной з крамаў Гродна пры пераразліку выручкі работнікі заўважылі купюру 20 рублёў з прыкметамі падробкі. Яе вырабілі ў бытавых умовах з дапамогай капіравальнай тэхнікі, паведамілі ва Упраўленні следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

“Нядзеля ля Палаца”: тры гадзіны танцаў не далі гарадзенцам сумаваць

Чацвёрты вечар “Нядзеля ля Палаца”, які прайшоў 31 ліпеня, парадаваў гарадзенцаў шматлікімі гатункамі харэаграфічнага мастацтва. Дзевяць танцавальных калектываў і DJ Eli тры гадзіны не давалі гараджанам сумаваць.

На Летнюю школу рускай мовы ў Гродна прыехалі ўдзельнiкi з усяго свету: ад Японіі да Канады

|

Летняя Школа рускай мовы працуе ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы з 1 жніўня. Сёлета ў Гродне знаёміцца з культурай Беларусі і вывучаць рускую мову прыехала 30 удзельнікаў з 13 краін свету.