“Нёман” абыграў “Мінск” і пакінуў зону вылету
Футбалісты гарадзенскага “Нёмана” ў 20 туры нечакана для ўсіх абыгралі ФК “Мінск” і пакінулі зону вылету.
Футбалісты гарадзенскага “Нёмана” ў 20 туры нечакана для ўсіх абыгралі ФК “Мінск” і пакінулі зону вылету.
У Гродне завяршыўся турнір памяці Аляксандра Дубко. Уладальнікам галоўнага кубка стаў ХК “Гомель”, які ў вырашальным матчы абыграў гарадзенскі “Нёман”.
Бурмістр Аўгустова Войцех Валюлік разам з найлепшымі байдарачнікамі аўгустоўшчыны збіраецца па вадзе пераадолець шлях са свайго горада да Друскенік, спыніўшыся па дарозе ў Гродне. У час падарожжа ён сустрэнецца з кіраўнікамі абодвух гарадоў.
Больш за 60 спартсменаў з усёй Беларусі змагаліся за званне мацнейшых у чарговым этапе чэмпіянату Гродзенскай вобласці па мотакросе, які прайшоў 27 жніўня каля Кургана Славы.
Канец працоўнага тыдня старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой вырашыў з карысцю правесці для аматараў веларуху. Група з велаактывістаў, журналістаў, супрацоўнікаў ДАІ і чыноўнікаў. Больш за дзве гадзiны людзi ездзілі па горадзе і шукалі самыя праблемныя месцы.
Малатабойца, прызёра Алімпійскіх гульняў у Рыа Івана Ціхана сустракалі ў Гродне ўвечары 26 жніўня. Пасля гучных перамог, ужо па добрай традыцыі на Фолюшы, дзе жыве Іван, суседзі збіраюцца і незвычайным чынам сустракаюць свайго любiмага спартсмена. У гэты раз яны запрасілі цыган і цэлы аркестр МНС.
Кампанія будзе маніторыць прымус студэнтаў да датэрміновага галасавання і каардынаваць дзеянні назіральнікаў на выбарчых участках, якія знаходзяцца ў студэнтскіх інтэрнатах. Каардытатары просяць студэнтаў паведамляць пра настойлівыя заклікі прагаласаваць датэрмінова за патуранне або пагрозу.
Дызайнеры гарадзенскіх білбордаў зноў вылучыліся непісьменнасцю. У цэнтры горада на сцяне адной са старых камяніц у двары вуліцы Савецкай з’явіўся велізарны плакат. На вялікім палотнішчы размешчаная выява… Віцебска.
У гарадзенскай бронзавай скульптуры жабы-падарожнiцы, што ўсталявана на вуліцы Ажэшкi, невядомыя адарвалі торбу. Адны з першых, 26 жніўня выявілі прапажу супрацоўнікі інфармацыйна-турыстычнага цэнтра. Хто і навошта скраў частку скульптуры, пакуль невядома.
Як пачыналася лета ў Гродне, так і заканчваецца – усё тымі ж яркімі фарбамі. У суботу 27 жніўня ў Каробчыцах пройдзе чарговы Фестываль ColorFest, які прапануе гарадзенцам прыгожа закрыць сезон адпачынку ды павесяліцца пад разнастайную музыку.