У Гродне прайшла экуменічная малітва за еднасць хрысціян

23 студзеня ў гарадзенскай  катэдры на супольным набажэнстве прысутнічалі прадстаўнікі рыма-каталіцкай, праваслаўнай і лютэранскай Цэркваў. Аб хрысціянскім адзінстве гарадзенскія вернікі разам з усім светам маліліся на працягу тыдня з 18 да 25 студзеня.

Калядоўшчыкі зноў наведалі беларускамоўную групу ў садку

Па традыцыі, распачатай у мінулым годзе, гарадзенскія актывісты завіталі ў дзіцячы садок №45, у якім ужо другі год існуе адзіная паўнавартасная група з беларускай мовай навучання. У цяперашнім навучальным годзе яе наведваюць 13 дзетак ва ўзросце трох і чатырох год.

“Не трэба блытаць святы абрад са звычайным гартаваннем арганізму”. На Юбілейным возеры святкавалі Хрышчэнне

19 студзеня, калі праваслаўныя вернікі адзначаюць Хрышчэнне, на возеры Юбілейным адбыліся масавыя вадохрышчанскія купанні. Іх арганізатарамі выступілі гарадзенскія “маржы” сумесна з абласным Таварыствам ратавання на водах і абласным падраздзяленнем МНС.

У антыкафэ “Живое время” прайшла першая чайная цырымонія

|

Яе праводзілі ўдзельнікі Клуба аматараў чаю. Прысутныя змаглі пакаштаваць розныя гатункі чаю, даведацца, чым адрозніваецца пуэр ад улуна, і як правільна заварваць гэты папулярны напой.

Яўген Якуш адзначыў сусветны дзень The Beatles танцамі на пялёстках руж

Перакласці песню бітлоў “All you need is love” на мову глуханямых танцору дапамаглі навучэнцы гарадзенскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху. Перформанс прайшоў у самым цэнтры Гродна, на вуліцы Савецкай.

Дзве трохметровыя каўбасы прэзентавалі ў “Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”

Тры метры варанай “Доктарскай” і столькі ж “Георгіеўскай” падрыхтаваў гарадзенскі мясакамбінат да калядных святаў. Пабачыць і пакаштаваць іх гарадзенцы маглі 7 студзеня ў “Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”.

Галерэя “Крыга” сабрала сяброў на калядную вечарыну і сышла ў святочны адпачынак

Ці не самая актыўная гарадзенская галерэя другі год запар сабрала сваіх наведнікаў на святочную вечарыну з нагоды калядных святаў. Вечарына адбылася ўвечары 3 студзеня.

Старасць іх ў хаце не заспее

Поўная зала шчаслівых людзей у карнавальных касцюмах, масках. Усе ўсміхаюцца, размаўляюць адзін з другім, абдымаюцца. У такой атмасферы 26 снежня прайшла Калядная вечарына “Універсітэта Залатога Веку”, студэнтамі якога з’яўляюцца сталыя гарадзенцы.

Калядоўшчыкі павіншавалі са святам гарадзенцаў

25 снежня дзве групы калядоўшчыкаў на аўтамабілях, як штогод, ездзілі па ўсіх раёнах Гродна, каб павіншаваць гарадзенцаў з Раством. Другі раз яны аб’едуць горад 7 студзеня, на Раство па юліянскім календары. Разам з калядоўшчыкамі праехаўся і карэспандэнт “Твайго стылю”.

“Разрушыцель” Сцяпана Стурэйкі: іранічна-фантастычная рэальнасць абаронцаў спадчыны

У кніжцы, выдадзенай “Тваім стылем”, знаёмы нам гарадзенскі свет перакручваецца, а фантастыка робіцца ці не сапраўднейшай за рэальнасць.