Шоў “Горад”. Як гарадзенцы прэзентавалі сябе і свае ідэі ў Мінску

|

Удзельнікі з 14 гарадоў Беларусі прыехалі ў Мінск, каб пазнаёміцца​​, распавесці пра свае праекты, знайсці аднадумцаў і пагутарыць з экспертамі. Глядзіце другі выпуск шоў “Горад” на TUT.BY.

Летуценнікі з заводу. Муж і жонка са Смаргоні вырашылі пабудаваць копію Крэўскага замка ў глухой вёсцы

Сяргей і Марына Бандарэнка некалькі гадоў таму з’ехалі са Смаргоні, змяніўшы гарадскую кватэру на сельскі побыт у невялікай вёсачцы Чухны, што ў Гродзенскай вобласці. Вырашылі, што цяпер, калі дзеці выраслі і з’ехалі вучыцца, у горадзе іх нічога больш не трымае. Муж і жонка купілі дом, заняліся рамесніцтвам і хатняй гаспадаркай, сталі разам ляпіць з гліны цацкі. Сяргей асвоіў мастацкую апрацоўку металу. Прадаваць свае працы сям’я выязджала да руін замка ў суседнім Крэва – на радасць турыстам, стомленым ад «кітайскіх магніцікаў». Тут, ля руінаў, і прыйшла да іх ідэя пабудаваць уласны замак. Дакладней, яго маштабную копію.

Тасуй калоду, лупі ваўкалака. У Гродне прэзентавалі беларускую настольную гульню “Мракоборцы”

Гродна стаў першым рэгіянальным горадам, дзе прэзентавалі настольную гульню “Мракоборцы”, пабудаваную на беларускім фалклоры ды аднайменнай кнізе. Прэзентаваў гульню яе стваральнік Ілля Бутаў, а тэсціравалі распрацоўку наведвальнікі цэнтра адпачынку і развіцця “Портал”.

“Аказваецца, увесь час я варыў крафтавае піва!” Гарадзенец пра хатні бровар і адкрыцці ў піваварэнні

|

За два гады піваварнага досведу Андрэй Кізюкевіч склаў каля 30 аўтарскіх рэцэптаў і зварыў каля 1000 літраў піва. Яго маркі хмельнага напою не маюць абмежаванняў для захоўвання, а фантазія майстра – для творчых пошукаў. Пачыналася ж усё з дзіцячых кніжак ды сяброўскіх абяцанак.

Сышоў з бізнесу і стаў фермерам. Сям’я Вавілавых пра натуральныя прадукты і іпатэрапію

Сям’я з Гродна пераехала ў вёску, дзе робіць натуральныя прадукты і вучыць дзяцей з асаблівасцямі катацца на конях. Пра вясковы лад жыцця, хатні сыр маскарпонэ, сцежку натуральных адчуванняў для дзяцей і незвычайны спосаб пасадкі гародніны і зеляніны з Сяргеем і Антанінай Вавілавымі паразмаўляла карэспандэнтка Гродзенскага Зялёнага партала.

Гарадзенец з ДЦП, якому забаранілі кіраваць аўто, ізноў паспрабуе прайсці медкамісію

Для гарадзенца Аляксандра Зіміна, які жыве з дыягназам ДЦП, аўтамабіль – не раскоша, а магчымасць зарабляць і займацца грамадскай дзейнасцю. Гэтую магчымасць у яго забралі летась, не выдаўшы чарговай медычнай даведкі. Ніхто не ўлічыў, што тры гады ён ездзіў без адзінага інцыдзенту і скончыў курсы контраварыйнага кіравання. Але рашэнне РНПЦ экпертызы і рэабілітацыі – вышэйшай медыцынскай інстанцыі ў гэтай справе – не пажыццёвае. Аляксандр збіраецца прайсці медкамісію зноў. Гэтым разам, патрабуючы абгрунтавання – згодна з якімі пунктамі заканадаўства і па якіх медыцынскіх паказчыках ён не мае права кіраваць аўтамабілем.

Гарадзенец Сяргей, які пешшу хоча прайсці 30 тыс.км, працягвае шлях пасля вялікага перапынку

Гарадзенскі падарожнік амаль дайшоў да Лагойска, калі з ім звязаліся людзі, ахвотныя дапамагчы з рэчамі. Каб атрымаць і праверыць новую экіпіроўку, ён быў вымушаны прыпыніць свой шлях амаль на месяц.

Жаданне, планаванне і апантанасць. Як гарадзенец звольніўся з дзяржаўнай працы і пачаў уласную справу

“Тры крамы пад адным дахам” – менавіта так апісваюць сваё месца працы тры маладыя прадпрымальнікі з Гродна. Яшчэ год таму кожны з іх працаваў паасобку, але мінулай вясной хлопцы аб’ядналіся, каб стварыць агульны праект – “Краму Ц”. Адзін з іх – 30-гадовы Антон Янкоўскі – дзеля ўласнай справы адмовіўся ад працы выкладчыка. І не шкадуе.

“Краме Ц” – адзін год! Паказваем у некалькіх лічбах, як ён мінуў

“Крама Ц” спалучыла ў сабе тры крамы, клуб настольных гульняў, лекцыйную залу, кавярню і такім чынам аб’яднала людзей розных інтарэсаў і поглядаў. 16 красавіка “Крама Ц” адсвяткавала Дзень нараджэння. Мы падрыхтавалі кароткую справаздачу ў лічбах пра першы год працы.

Блізкі космас Марыі Станіславіч. Як гарадзенка жыла і працавала на Байкануры

|

Пазнаёміцца з касманаўтам, героем свайго школьнага сачынення, і стаць дэпутаткай гарсавета ў савецкім “Зоркаградзе” выпала Марыі Станіславіч, калі на пачатку 1980-х лёс і служба мужа–вайскоўца закінулі яе ў сталіцу савецкага космаса. Так называлі не пазначаны на мапах горад Ленінск, дзе жылі супрацоўнікі Байканура. Сваімі ўспамінамі пра касмічныя старонкі жыцця яна падзялілася з “Тваім стылем”.